Кліпер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др сцёр пытанне (не ведаў), дадаў спасылку
Радок 1:
'''КЛІПЕР''' (ад {{lang-en|clipper}} або {{lang-nl|klipper}}), ветразевае судна з развітым [[ветразевае ўзбраенне|ветразевым узбраеннем]] і вострымі, рэжучымі ваду ({{lang-en|clip}}) абводамі корпуса.
 
Першыя кліпера з'явіліся ў [[ЗША]]. У пачатку [[XIX ст.]] так звалі тую разнавіднасць [[Шхуна|шхун]] і [[Брыганціна|брыганцін]], што будавалася ў горадзе [[Горад Балтымор|Балтыморы]]. Вострыя абводы корпуса, павялічаная астойлівасць, нахіленыя да кармы мачты, вялікая плошча ветразяў дазволілі кліперам развіваць выдатную хуткасць, цудоўна ўтрымліваць курс, але за гэта прыйшлося заплаціць памяншэннем аб'ёму грузавых трумаў і павелічэннем асадкі. Высокая хуткасць таксама дасягалася за кошт павялічаных адносін даўжыні да шырыні корпуса 7:1, у то час як на звычайных ветразевых суднах гэты паказчык вар'іраваўся ад 3:1 да 4:1. Балтыморскія кліперы актыўна ўжываліся ў якасці камерцыйных рэйдэраў, для кантрабанды і прарыву блакады, для перавозкі афрыканскіх рабоў.