Данія-Нарвегія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{пішу||}}'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дацка-нарвежская унія''', таксама '''Дацка-нарвежская дзяржава''', '''Дацка-нарвежскае каралеўства''', '''Данія-Нарвегія''' (''Danmark-Norge'') - [[асабістая унія]] [[Данія|Даніі]] і [[Нарвегія|Нарвегіі]], якая існавала з [[1536]] па [[1814]]; дзяржава ўключала таксама [[Фарэрскія астравы]], [[Ісландыя|Ісландыю]] і [[Грэнландыя|Грэнландыю]]. Дацка-нарвежская унія прыйшла на змену [[Кальмарская унія|Кальмарскай уніі]], якая аб'ядноўвала ўсе тры скандынаўскія каралеўствы, пасля таго, як каралём [[Швецыя|Швецыі]] стаў [[Густаў I Ваза]].
 
Дамінавала ў саюзе Данія, каралі якой з дынастыі Ольдэнбургаў кіравалі каралеўствам, афіцыйнымі мовамі былі [[дацкая мова|дацкая]] і [[нямецкая мова|нямецкая]]. Тытулам караля было «Кароль Даніі і Нарвегіі, вендаў і готаў» (тытулы караля готаў і вендаў, у адваротным парадку, насілі таксама шведскія каралі).
 
Унія аказала вялікі ўплыў на развіццё нарвежскай культуры; літаратурнай мовай Нарвегіі была дацкая, затым, у 19 стагоддзі, пасля распаду уніі, пачаў развівацца, а ў 20 ст. была кадыфікаваная асноўная сучасная літаратурная мова Нарвегіі букмол — у аснове дацкая з шэрагам прыўнясеннеў у яе нарвежскіх рысаў.
 
Падчас Напалеонаўскіх войн пасля бамбардзіроўкі [[Капенгаген]]а англічанамі дацка-нарвежскае каралеўства апынулася ўцягнутым у спусташальную англа-дацкую вайну 1807-1814. Па выніках яе Данія абвясціла сябе банкрутам (1813) і саступіла кантынентальную Нарвегію па Кільскім дагаворы (1814) каралю Швецыі; пры гэтым замежныя ўладанні Нарвегіі — Фарэры, Грэнландыя і Ісландыя — засталіся ў Даніі. Нарвежцы паўсталі супраць гэтага рашэння, прынялі канстытуцыю і абралі сваім каралём дацкага кронпрынца Крысціяна Фрэдэрыка (будучага караля Даніі Крысціяна VIII), але пасля ўварвання шведскіх войск Крысціян быў скінуў, а каралём Нарвегіі фармальна стаў састарэлы шведскі кароль Карл XIII, якога праз чатыры гады змяніў заснавальнік дома Бернадотаў Карл XIV Юхан. Так дацка-нарвежскую унію змяніла [[Шведска-нарвежская унія|шведска-нарвежская]] (з захаваннем асобнай нарвежскай канстытуцыі), якая праіснавала да 1905.
 
{{пішу||}}
[[Катэгорыя:Гісторыя Даніі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Нарвегіі]]
 
[[ru:Датско-норвежская уния]]