Данія-Нарвегія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дацка-нарвежская унія''', таксама '''Дацка-нарвежская дзяржава''', '''Дацка-нарвежскае каралеўства''', '''Данія-Нарвегія''' (''Danmark-Norge'') - [[асабістая унія]] [[Данія|Даніі]] і [[Нарвегія|Нарвегіі]], якая існавала з [[1536]] па [[1814]]; дзяржава ўключала таксама [[Фарэрскія астравы]], [[Ісландыя|Ісландыю]] і, [[Грэнландыя|Грэнландыю]] і шэраг каланіяльных уладанняў у [[Індыя|Індыі]] (Транкенбар), [[Карыбскае мора|Карыбскім моры]] ([[Віргінскія астравы]]), [[Афрыка|Афрыцы]] ([[Залаты бераг]]). Дацка-нарвежская унія прыйшла на змену [[Кальмарская унія|Кальмарскай уніі]], якая аб'ядноўвала ўсе тры скандынаўскія каралеўствы, пасля таго, як каралём [[Швецыя|Швецыі]] стаў [[Густаў I Ваза]].
 
Дамінавала ў саюзе Данія, каралі якой з дынастыі Ольдэнбургаў кіравалі каралеўствам, афіцыйнымі мовамі былі [[дацкая мова|дацкая]] і [[нямецкая мова|нямецкая]]. Тытулам караля было «Кароль Даніі і Нарвегіі, вендаў і готаў» (тытулы караля готаў і вендаў, у адваротным парадку, насілі таксама шведскія каралі).
 
Унія аказала вялікі ўплыў на развіццё нарвежскай культуры; літаратурнай мовай Нарвегіі была дацкая, затым, у [[19 стагоддзе|19 стагоддзі]], пасля распаду уніі, пачаў развівацца, а ў [[20 ст.стагоддзе|20 стагоддзі]] была кадыфікаваная асноўная сучасная літаратурная мова Нарвегіі [[букмол]] — у аснове дацкая з шэрагам прыўнясеннеў у яе нарвежскіх рысаў.
 
Падчас Напалеонаўскіх войн пасля бамбардзіроўкі [[Капенгаген]]а англічанамі дацка-нарвежскае каралеўства апынулася ўцягнутым у спусташальную англа-дацкую вайну 1807-1814. Па выніках яе Данія абвясціла сябе банкрутам (1813) і саступіла кантынентальную Нарвегію па Кільскім дагаворы (1814) каралю Швецыі; пры гэтым замежныя ўладанні Нарвегіі — Фарэры, Грэнландыя і Ісландыя — засталіся ў Даніі. Нарвежцы паўсталі супраць гэтага рашэння, прынялі канстытуцыю і абралі сваім каралём дацкага кронпрынца Крысціяна Фрэдэрыка (будучага караля Даніі Крысціяна VIII), але пасля ўварвання шведскіх войск Крысціян быў скінуў, а каралём Нарвегіі фармальна стаў састарэлы шведскі кароль Карл XIII, якога праз чатыры гады змяніў заснавальнік дома Бернадотаў Карл XIV Юхан. Так дацка-нарвежскую унію змяніла [[Шведска-нарвежская унія|шведска-нарвежская]] (з захаваннем асобнай нарвежскай канстытуцыі), якая праіснавала да 1905.
Радок 11:
[[Катэгорыя:Гісторыя Нарвегіі]]
 
[[en:Denmark–Norway]]
[[ru:Датско-норвежская уния]]