Кліпер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадаў звестак, але кампазіцыя ўсё роўна не таго
др травень/май і інш.
Радок 1:
'''КЛІПЕР''' (ад {{lang-en|clipper}} або {{lang-nl|klipper}}), ветразевае судна з развітым [[ветразевае ўзбраенне|ветразевым узбраеннем]] і вострымі, рэжучымі ваду ({{lang-en|clip}}) абводамі корпуса.
 
Першыя кліперы з'явіліся ў [[ЗША]]; у пачатку [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] так называлі тую разнавіднасць [[Шхуна|шхун]] і [[Брыганціна|брыганцін]], што будавалася ў [[Горад Балтымор|Балтыморы]]. Вострыя абводы корпуса, павялічаная астойлівасць, нахіленыя да кармы мачты і вялікая плошча ветразяў, у т.л., за кошт дадання пятай, шостай, часам і сёмай, [[рэя]]ў, дазвалялі кліперам развіваць выдатную хуткасць і добра трымаць курс, але за гэта давялося заплаціць паменшанай ёмістасцю трумаў і павялічанай асадкай. Высокай хуткасці таксама спрыялі суадносіны даўжыні да шырыні корпуса, якія сягалі 7:1, у параўнанні са звычайнымі значэннямі ад 3:1 да 4:1. Балтыморскія кліперы актыўна ўжываліся ў якасці камерцыйных рэйдэраў, для кантрабанды і прарыву блакады, для перавозкі афрыканскіх рабоў; у 1840–1850-я – для перавозу пасажыраў у Каліфорнію вакол [[мыс Горн|мысу Горн]] у час "залатой ліхаманкі". Ваенныя флоты карысталіся кліперамі, як ветранымі, так і ветрана-паравымі, у перыяд 1860–1870-х.
 
У [[1833]] годзе на ваду быў спушчаны вялікі трохмачтавы балтыморскі кліпер «Эн Мак-Кім». Ён і стаў непасрэдным папярэднікам класічных кліпераў. У [[1835]] годзе быў пабудаваны кліпер «Рэйнбоу», які паказаў нечуваную хуткасць, яго звычайна і завуць першым сапраўдным кліперам.
 
Асноўным таварам, які абяцаў купцам немалыя прыбыткі, быў кітайскі [[чай]]. Вожаны на старых суднах, ён часам бываў у дарозе 12 месяцаў, рабіўся волглым, набіраў пахаў з труму ({{таксама}} [[чай-бергамот]]). Кліперы, якія дастаўлялі грузы з [[Кітай|Кітая]] за тры–чатыры месяцы, былі названыя на [[Вялікабрытанія|Брытанскіхбрытанскіх астравах]] «ганчакамі акіяну».
 
Пачынаючы з [[1859]] году рэгулярна праводзіліся гонкі чайных кліпераў. Самая славутая з іх адбылася ў [[1866]] годзе. [[28 траўнямая]] 1866 года з рэйду горада [[Фучжоу]] ([[Кітай]]) стартавалі 16 кліпераў. Пасля доўгага шляху, [[5 верасня]] кліперы «Тайпінг» і «Арыэль» з розніцай у 20 хвілін адшвартаваліся ля прычальнай сценкі ў [[Горад Лондан|лонданскім порце]]. Гэта выклікала дужы шум у прэсе, і ўладальнікі «Тайпінга», атрымаўшы прэмію, падзялілі яе з уладальнікамі «Арыэля». А капітан «Тайпінга» падзяліў сваю прэмію з капітанам «Арыэля».
 
У [[1872]] годзе «Арыэль» падчас чарговай чайнай гонкі знік і аб яго лёсе, як і аб лёсе экіпажа нічога не вядома.
 
[[Image:Cutty_sark_October_2003.jpg|thumb|250px350px|Кліпер «Каці Сарк» у сухім доку Грынвіча]]
Самы вядомы ў свеце кліпер — [[Каці Сарк]]. «Каці Сарк» — адзіны, які захаваўся, прадстаўнік вялікай плеяды «ганчакоў акіяна». Па прапорцыях, канструкцыі і памерах судна амаль у дакладнасці адпавядае найдасканалейшаму кліперу «Фермапілы». Кліпер «Каці Сарк» пабудавалі ў [[1869]] годзе на шатландскай верфі «Лінтан энд Скот» па замове суднаўладальніка Джона Віліса.