Размовы:Бела-чырвона-белы сцяг: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 470404 аўтарства Serge Kaleyeu (размова)
Радок 45:
 
Галдзенкоў ніколі не быў аўтарытэтнай крыніцай, пагатоў шмат разоў выкрытая яго хлусня, якую нягледзячы на выкрыццё ён перавыдае. Хто-небудзь бачыў у вочы Хроніку Бельскага, дзе ёсць колер "чырновы ці падобны да яго"? Нарэшце, "галоўныя колеры беларускага духавества" адкуль гэта? Уклад удзельніка AlexPin вымагае пільнага нагляду. --[[Адмысловае:Contributions/217.21.36.193|217.21.36.193]] 10:06, 15 Студзень 2010 (UTC)
 
== У Вікіпедыі павінны быць артыкул "The Grand Principality of Litva"! ==
 
<poem>Дарагія Беларусы!
 
Я ўжо сабраўся быў сьвяткаваць з падзеі першага сапраўднага артыкула аб ВКЛ у Вікіпедыі на ангельскай... як доступ да рэдагаваньня артыкула забаранілі.
 
Я напішу як ёсьць ды як было.
 
Спачатку я дыскутаваў у межах артыкула "Grand Duchy of Lithuania", глядзіце разьдзел "The State has a name the Grand Duchy of Litva!" http://en.wikipedia.org/wiki/Talk:Grand_Duchy_of_Lithuania, дзе кажуць аб тым, што нашую дзяржаву стварылі летувісы ды моваю дзяржаўнаю была яна ж: Lithuanian. Ня кажучы ўжо аб тым, што сама назва гэтага артыкула недапушчальная.
 
Мне вельмі прыкра, што я адзіны й першы Беларус, які здагадаўся стварыць артыкул з назваю "The Grand Principality of Litva", бо такога дагэтуль проста не існавала. (...) Я разумею, што беларускі нацыянальны рух апошнія стагодзьдзі некалькі спазьняецца за іншымі народамі... Але спадарыні і спадары, ЧАС ГЭТА ВЫПРАЎЛЯЦЬ! Так, нам не пашчэсьціла з суседзямі: спачатку, ратуючыся ад жалезнай пасткі агрэсіўнае Расейскай Імперыі пайшлі мы на хаўрус з палякамі... Якія вельмі нас любілі і да Канстытуцыі 3 траўня, што скасавала нашую дзяржаўнасьць. Чаму Літоўцы пайшлі на Люблінскую Вунію? Бо не любілі свой край, сваю культуру, сваю мову? Хацелі страціць незалежнасьць ВКЛ? Адказ вельмі просты: ЯНЫ ЛЮБІЛІ. ПА-САПРАЎДНАМУ. У лютым 1563 войска Івана Жахлівага захапіла Полацак. Малое, але годнае полацкае рыцарства не здалося. На жаль, тое не ўратавала горад. Тысячы палачанаў забітыя. Усе жыды горада ўтопленыя ў рацэ. Горад спалены. Тысячы палонных не дайшлі да Масковіі. Сотні зарэзаны ў вязьніцы. У такіх умовах не да незалежнасьці. Праз тры гады пасьля крывавае разьні ў Полацку – хаўрус з палякамі.
 
Я думаю, аб Беларусі ў РІ ды СССР, якое, па-сутнасьці, тое ж РІ, залішне вам распавядаць.
 
Але як бы там ні было, мы выжылі. Мы засталіся.
 
Цяпер справа за намі:-) Карацей, народ, паколькі Вікіпедыя не дазваляе незалежнасьць артыкула "The Grand Principality of Litva" і перанакіроўвае яго на невядома што, я прапаную гэту незалежнасьць дасягнуць: дастаць Вікіпедыю на столькі, каб дала дазвол) Буду скідаць нашу ангельскую версію ВКЛ у артыкул летувісаў, якую сістэматычна будуць выдаляць.
 
І думаю, што мяне хутка забаняць) Чым больш людзей будзе незадаволеных артыкулам, тым болей шансаў на дазвол. Народ, праўда і факты за намі. ВКЛ – наша дзяржава. Афіцыйная ды міжэтнічная мова ВКЛ – беларуская. Францыск Скарына друкаваў на беларускай мове. Усе дзяржаўныя дакументы ВКЛ на беларускай мове: Вісьліцкі статут 1423-1438 гадоў, Судзебнік Казіміра Ягайлавіча 1468 года, Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў, Трыбунал 1586 года, а таксама вялікая колькасць дакументаў Метрыкі Вялікага Княства.
 
Бяз праўды гістарычнай нельга збудаваць Будучыні. Я ў гэта веру. І для мяне гэта важна. Я ведаю хто я – сын вялікага роду, таму не дазволю дыскрымінацыю Беларусаў у 21 стагодзьдзі.
 
На Бітву, мужныя рыцары!:-) Ну а таксама мілыя дзяўчыны...)
 
Абаронім разам нашую спадчыну. Сьвятую Беларускую мову. Сьвяты бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоню". Калі ў каго-небудзь ёсьць ідэі па эфектыўнейшаму супрацоўніцтву) з Вікіпедыяй – пішыце. Калі хто-небудзь хоча дапамагчы ў перыядычным заліваньні матэрыяла ў існуючы артыкул летувісаў – пішыце мне на скрынку: vyviednik@gmail.com і я Вам вышлю найноўшы матэрыял для артыкула ці магу пакінуць проста тут.
 
Напішам жа разам слаўны артыкул аб ВКЛ! Найлепшы ў сеціве. Але права на гэта спачатку трэба адваяваць.
 
P.S. Чаму менавіта "The Grand Principality of Litva"?
 
Літва (Litva) – так называла этнічная большасьць насельніцтва ВКЛ сваю дзяржаву. Гэта саманазва. Летува (Lithuania) – малая частка ВКЛ. ВКЛ была шматнацыянальнаю дзяржаваю, і назва гэтае дзяржавы – Літва. Каб перакласьці на ангельскую, мне дастаткова ведаць як гэта будзе па-беларуску (і калі быць больш дакладным – "по-руску"). Бо назва кожнае дзяржавы мае перакладацца на ангельскую з мовы, якою карыстаецца ці карыстаўся яе народ. Напрыклад, уявіце, каб назва Беларусь перакладалася на ангельскую не зь беларускай мовы, а, на прыклад, з украінскай: Білорусь – Bilorus. І ГЭТА ПРЫНЦЫПОВА. Бо гэта адлюстоўвае гістарычны падыход: Lithuania – летувіская дзяржава; Litva – літоўская, руская, беларуская, славянская, шматнацыянальная. Так, цяпер што тычыцца дробных момантаў... павінны быць артыкаль The, гэта норма ангельскае мовы. Але ўвага: Вялікі Князь – Grand Prince, без артыкля. Duchy – герцагства. Таму і маем: The Grand Principality of Litva.
 
З павагаю,
Серж Калееў</poem>
Вярнуцца да старонкі «Бела-чырвона-белы сцяг».