Вепш: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вепш''' (па-старабеларуску '''''Вепр''''', пол.: ''Wieprz'') ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:32, 2 ліпеня 2010

Вепш (па-старабеларуску Вепр, пол.: Wieprz) — рака ва ўсходняй Польшчы, правы прыток Віслы. Даўжыня ракі складае 303 км, а плошча басейна — 10,4 тыс. км². Пачатак бярэ з ваколіцаў Тамашава-Любельскага на ўсходніх склонах узвышша Разточэ, у вярхоўях перасякае Люблінскае Ўзвышша, далей цячэ па нізіне ў забалочанай раўніне, а ўпадае ў Віслу ў Дэмбліне. Злучаецца з Кшной праз канал Вепш-Кшна.