Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
LKS (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
др Кат.
Радок 1:
'''Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя'''. Існавала ў [[1911]] – [[1919]] гг. Рыхтавала настаўніц пачатковых народных вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас і ўзорнае пачатковае вучылішча, у якім семінарысткі праходзілі практыку. Навучалася 113 выхаванак ([[1914]]). Выкладаліся: [[Закон Божы]], [[руская мова]] і [[літаратура]], [[царкоўна-славянская мова]], [[педагогіка]], [[псіхалогія]], [[матэматыка]], [[гісторыя]], [[геаграфія]], [[прыродазнаўства]], [[фізіка]], графічныя мастацтвы ([[чыстапісанне]], [[маляванне]], [[чарчэнне]]), методыка навучальных прадметаў, ручная праца, рукадзелле, спевы, музыка, сельская гаспадарка, фізічныя практыкаванні і іншае. У [[ліпень|ліпені]] [[1917|1917 г.]] семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю педагагічную навучальную ўстанову для асоб абодвух палоў. З [[1918]] рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай працоўнай школы. У [[1919|1919 г.]] пераўтворана ў 3-гадовыя педагагічныя курсы.
 
[[Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі]]