Свірнішча: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свірнішча''' — возера ў Мядзельскім раёне [[Мінская вобласць|Мінскай во...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:44, 5 ліпеня 2010

Свірнішча — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 36 км на захад ад Мядзела, каля вёскі Навасёлкі. Належыць да групы Свірскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страча. Плошча Свірнішча складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,7 м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 10 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—5 м, на захадзе і паўднёвым захадзе вышыня сягае 20 м. Схілы парослыя хмызняком, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера сплавінныя, на ўсходзе зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма высланае сапрапелем. Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю.

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.