Лагойскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

частка Мінскага ўзвышша
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лагойскае ўзвышша''' — частка Мінскага ўзвышша на поўначы [[Мінская воб...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:50, 5 ліпеня 2010

Лагойскае ўзвышша — частка Мінскага ўзвышша на поўначы Мінскай вобласці Беларусі. Сярэдняя вышыня да 250 м, максымальная 342 м (гара Лысая).

У рэльефе вылучаюцца шэраг дугападобных градаў з групамі купалападобных узгоркаў; сярэдняўзгорысты і ўпадзісты рэльеф, каля рачных далінаў прарэзаны глыбокімі ярамі і латочынамі.

Узвышша зьяўляецца часткай водападзелу паміж рэкамі басейну Балтыйскага і Чорнага мораў, тут пачынаюцца рэкі Гайна (басейн Дняпра) і Ілія (басейн Нёмана).

Папулярны аб'ект лыжнага і гарналыжнага турызму (гарналыжныя комплексы Лагойск, Сілічы і інш.)

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9