Ёахім Лёў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 105:
 
Будучы футбалістам, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы за футбольны клуб "Фрайбург", футбольны клуб "Штутгарт", футбольны клуб "Айнтрахт", футбольны клуб "Карлсруэ". Удзельнічаў у 4 матчах маладзёвай зборнай [[ФРГ]]. Завяршаў кар'еру гульца ў Швейцарыі напачатку 1990-х гг.
 
== Трэнерская кар'ера ==
=== Першапачатковая праца з клубамі ===
Трэнерскую кар'еру Лёў пачаў яшчэ ў часы выступаў за швейцарскія клубы «Вінтэртур» і «Фраўэнфельд». У сезоне 1995/96 ён быў памочнікам галоўнага трэнера «Штутгарта» [[Фрынгер, Рольф|Рольфа Фрынгера]], а пасля яго сыходу ў зборную Швейцарыі заняў месца настаўніка. З'яўляючыся трэнерам «Штутгарта», станавіўся ўладальнікам Кубка Германіі, а таксама фіналістам [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА 1997-1998|Кубка уладальнікаў кубкаў УЕФА 1997/98]]. Пасля гэтана фіналу Лёў ачоліў турэцкі футбольны клуб "Фенербахчэ", дзе прапрацаваў усяго год (трэцяе месца ў чэмпіянаце Турцыі). У сезоне 1999/2000 ачольваў "Карлсруэ", які гуляў тады ў другой Бундэслізе, але не здолеў дапамагчы клубу пазбегнуць вылету ў трэці дывізіён. У 2001 годзе вярнуўся на некаторы час у Турцыю, прыняўшы запрашэнне ад "Аданаспор", але правёў там усяго 3 месяцы.
 
У сезоне 2001/02 выйграў з «Тыролем» з Інсбрука чэмпіянат Аўстрыі (усяго 20 прапушчаных мячоў у 36 матчах). Нягледзячы на выйгрыш чэмпіянату, клуб быў абвешчаны банкрутам і расфармаваны, а Лёў застаўся без працы. У 2003 году ачоліў венскую "Аўстрыю" пасля сыходу [[Даўм, Крыстаф|Крыстафа Даўма]].
 
=== Зборная Германіі ===
[[Выява:Löw-Flick.jpg|thumb|left|160px|Лёў і яго памочнік[[Ханс-Дзітэр Флік]] у 2006 годзе]]
[[1 жніўня]] [[2004 год]]а было абвешчана, што Лёў стаў памочнікам новага галоўнага трэнера зборнай Германіі[[Клінсман, Юрген|Юргена Клінсмана]], які прыйшоў на змену [[Рудзі Феллер]]у. Клінсман і Лёў пазнаёміліся, калі разам наведвалі трэнерскую школу. У зборнай пры Клінсмане Лёў меў ролю тактыка, дапаўняючы атакуючую стратэгію галоўнага трэнера. У чэрвені [[2005 год]]а зборная Германіі заняла трэцяе месца на [[Кубак Канфедэрацый 2005|Кубку Канфедэрацый]] у Германіі, саступіўшы ў драматычным паўфінале [[Зборная Бразіліі па футболе|бразільцам]] 2:3, а ў матчы за трэцяе месца перагуляўшы [[Зборная Мексікі па футболе|мексіканцаў]] у дадатковы час 4:3. Ужо тады аформіўся востраатакуючы стыль немцаў, якія забілі ў 5 матчах турніру 15 мячоў, у т. л. па 2 разы забіўшы Бразіліі і [[Зборная Аргентыны па футболе|Аргентыне]].
 
На [[Чэмпіянат свету па футболе 2006|чэмпіянаце свету 2006 года]] у Германіі гаспадары выйгралі ўсе 3 матчы ў сваёй групе (Коста-Рыка — 4:2, Польшча — 1:0, Эквадор — 3:0). У 1/8 фінала дубль [[Падольскі, Лукас|Лукаса Падольскі]] прынёс перамогу над Швецыяй (2:0). У чвэрцьфінале на [[Алімпійскі стадыён (Берлін)|Алімпійскім стадыёне]] у [[Берлін]]е ў драматычным матчы па пенальці была зрынута зборная Аргентыны (1:1, 4:2 па пен.). У паўфінале немцы саступілі ў дадатковы час зборнай Італіі, якая забіла 2 мячы на 119-й і 120-й хвілінах. Гэта была першае ў гісторыі параза зборнай Германіі ў [[Дортмунд]]зе. У матчы за трэцяе месца немцы ўпэўнена перагулялі каманду Партугаліі (3:1).
 
Пасля чэмпіяната свету Клінсман вырашыў не працягваць кантракт са зборнай, і новым настаўнікам зборнай Германіі стаў Лёў. Ёахіму дасталася ў сутнасці ўжо сфармаваная каманда, у якой працэс змены пакаленняў быў завершаны яшчэ ў перыяд працы Клінсмана. Лёў адразу заявіў, што будзе прытрымвацца таго кірунку, які было абраны разам з Клінсманам. Ёахім прытрымваецца традыцыйнай для немцаў схемы 4-4-2, з адным апорным паўабаронцам і моцнымі флангамі.
<blockquote>
 
— Любоў да атакуючага стылю ў мяне ў крыві, — кажа Лёў. — Я аддаю перавагу рызыцы і заўсёды патрабую ад сваёй каманды, каб яна гуляла ў футбол, які добра глядзіцца збоку. Гэты стыль мне падабаецца, і я не жадаю з ім расставацца. </blockquote>
 
== Асоба Ёахіма Лёва ==
 
Ёахім Лёў уважліва сочыць за сваёй фізічнай формай, штораніцы робіць прабежкі. Спіць не менш за восем гадзін у суткі, даспадобы ездзіць на высокай хуткасці на сваім Mercedes класа М. Жонны, імя жонкі - Даніэла. У нямецкіх СМІ яго ахрысцілі мянушкай «Ёгі».
 
Заўжды стылёва і з густам апрануты. Навучаўся на камерсанта аптовага гандлю. Калі размова заходзіць за яго асабістае жыццё, вельмі закрыты, і вельмі рэдка дае адказы на пытанні кшталту такіх:
 
- ''Ваш любімы музыка?''
- Уда Юргенс.
 
- ''Любімы напой?''
- Мінеральная вада.
 
- ''Любімая кухня?''
- Італьянская. Рыба, тартэліні.
 
''- Якой краіне аддаеце перавагу для адпачынку?''
- Італіі.
 
''- Любімая вопратка?''
- Лазневы халат.
 
== Спасылкі==
[http://www.dfb.de/index.php?id=127&action=showPlayer&player=loew_joachim&lang=D&cHash=7a60da278d Ё. Лёў на сайце Нямецкага футбольнага саюза]
 
[http://www.dw-world.de/dw/article/0,,5542051,00.html Артыкул на "Deutsche Welle"]