Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Беларускі тыдзень/Мінская вобласць: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
адказ
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Да наступных Тыдняў, у БелВікі паводле статыстыкі толькі 30-40 актыўных удзельнікаў, з іх 5-10 самых актыўных, адпаведна мусім і разлічваць аб'ём Тыдняў. Таксама, па-мойму, можа не варта ствараць шмат "чырвоных" Парталаў, Праектаў і г.д., бо ўсё адно застануцца чырвонамі. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 20:42, 5 Ліпень 2010 (UTC)
: Не губляю надзеі, што такая сумная колькасць удзельнікаў белвікі - часовая справа, што касаецца праектаў і парталаў - я згодна, а чырвоныя спасылкі, магчыма зробяць сваю справу і заклічуць каго-небудзь да новага артыкула. ---[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]] / [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]] 21:09, 5 Ліпень 2010 (UTC)
:: За 3 гады, лічачы ад сакавіка 2007 г., колькасць актыўных удзельнікаў павялічылася ў 3 разы. Калі параўнаць паказчык "Editors per million speakers", беларускі=5 і рускі=16, са становішчам рускай мовы у Расіі і беларускай у Беларусі, ды яшчэ ўлічыць, што ў тарашкевіцкай Віксе гэты паказчык=6, то сітуацыя з колькасцю ўдзельнікаў у нас не горшая за РуВіксу. Для суму няма прычын :) Застаецца толькі паціху ўкладаць і ўкладаць, і, па-мойму, галоўнае не колькасць чырвоных спасылак, а якасць сініх :) --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 06:24, 6 Ліпень 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі праекту «Праект:Беларускі тыдзень/Мінская вобласць».