Юліяна Вітан-Дубейкаўская: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) + |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1:
'''Юліяна ВІТАН-ДУБЕЙКАЎСКАЯ''' (дзявоч. '''Менке''', псеўд. ''Кветка Вітан''; <!--[[12 снежня]] 16.11.?-->[[1886]], [[Вільня]] — [[1970]], [[Нюрнберг]], Германія) — беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
Юліяна Менке паходзіла з сям'і віленскіх немцаў, вучылася ў прыватнай гімназіі. Падчас вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з [[Алаіза Пашкевіч (Цётка)|Алаізай Пашкевіч]]. З 1907 ў [[Пецярбург]]у, у 1914 здала дзяржаўныя экзамэны пры Пецярбурскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле. У 1915 пасля вяртання ў Вільню сустрэлася з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], пачала працу ў віленскім Беларускім камітэце. Прымала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|беларускіх настаўніцкіх курсаў]] і [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], дзе потым выкладала нямецкую мову і педагогіку. У 1922 стала жонкаю вядомага беларускага дзеяча [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Вітан-Дубейкаўскага]]. Пасля яго смерцi (1940) дом i зямельны ўчастак былi нацыяналiзаваны, 6 сакавiка 1941 Юлiяна разам з раднёй выехала ў Германію. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым была накiравана ў [[Берлін]], дзе працавала перакладчыцай ў Беларускiм аддзеле Мiнiстэрства для патрэб вайны. Пасля 1945 зарабляла на жыццё лекцыямi. У вераснi 1947 ад'ехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменнiцы, а ў красавiку 1951 — у Нюрнберг. Напiсала шэраг успамiнаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе i сваю радню.
==У Сеціве==
|