Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады''' ''ККБК'' - беларуская нацыянальная арганізацыя н...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады''' ''ККБК'' - беларуская нацыянальная арганізацыя на эміграцыі. Створана [[16 студзеня]] [[1966]] г. у [[Таронта]]. Заснавальнікі – [[Згуртаванне беларусаў Канады]], [[Беларускае нацыянальнае аб’яднанне]], [[Беларуская самапомач]] (г. Атава). З [[1971]] г. да ККБК далучыліся [[Саюз беларускай моладзі Канады]] і [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва]] ў Канадзе, пазней [[Згуртаванне беларусаў Квебека]], [[Беларускі клуб у Брытанскай Калумбіі]], [[парафія св. Кірылы Тураўскага]] ў Таронта. У розны час ККБК узначальвалі В. Жук-Грышкевіч (1966 – 1969), Я. Пітушка (1969 - 1970), Б. Рагуля (1970 – 1989), з 1989 – Р. Жук-Грышкевіч. Кіруючы орган – выканаўчы камітэт. Асноўныя кірункі дзейнасці – каардынацыя дзейнасці беларускіх арганізацый у Канадзе, знешняе нацыянальнае прадстаўніцтва ў канадскіх дзяржаўных і грамадскіх установах, супрацоўніцтва з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей краіны, культурна-асветніцкая праца, дапамога новым беларускім эмігрантам, ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і іншае. Па ініцыятыве ККБК з 1970 у Канадзе штогод афіцыйна адзначаецца Дзень незалежнасці Беларусі (25 сакавіка), з [[1979]] г. беларусы вылучаны самастойнай этнічнай групай, а беларускую мову перасталі лічыць дыялектам рускай. Намаганнямі ККБК у 1989 заснаваны Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі. У [[1973]] г. пры ККБК заснаваны выдавецкі фонд. Які пры падтрымцы Фонду беларускіх падручнікаў і субсідыі Федэральнага ўрада выдаў англамоўны падручнік В. Пашкевіча “Беларуская мова” (том 1 – 2, 1974 – 1978). ККБК аказаў фінансавую дапамогу пры выданні кнігі “Курапаты” (Нью-Йорк, 1993).
 
 
[[Катэгорыя:Канада]]
[[Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі]]