Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Беларускае вольнае эканамічнае таварыства''' ''ў Віцебску''. Існавала ў снежні 1825 – верас...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларускае вольнае эканамічнае таварыства''' ''ў Віцебску''. Існавала ў снежні [[1825]] – верасень [[1841]] гг.. Створана памешчыкамі [[Віцебская губернія|Віцебскай]] і [[Магілёўская губернія|Магілёўскай]] губерніі з мэтай абагульняць вопыт і павышаць прадукцыйнасць прыгонніцкай працы ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі. У яго акрамя памешчыкаў беларускіх губерняў уваходзіла некалькі членаў Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з рускім эканамістам М.С. Мардінавым. Прэзідэнтам таварыства лічыўся генерал-губернатар Віцебскай, Магілёўскай і [[Смаленская губернія|Смаленскай]] губерніі [[Мікалай Мікалаевіч Хаванскі|М.М. Хаванскі]]. Таварыства імкнулася абагульняць дасягненні сельскагаспадарчай навукі ў [[Расія|Расіі]] і за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. У 1820-я г. ў набытым маёнтку Залучоссе (каля [[Віцебск|Віцебска]]) была арганізавана ўзорная гаспадарка. У [[1841]] г. таварыства выдала ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] 1 нумар часопіса “Летопись Белорусского общества сельского хозяйства”, дзе змешчаны яго статут, артыкулы пра вінакурства на Беларусі, пра спробы безадвальнай апрацоўкі глебы і плуг для гэтай мэты, парады па арашэнні лугоў, лячэнні і засцярозе жывёлы ад паморку і іншае.
 
[[Катэгорыя:Горад Віцебск]]