Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Польскі Аўтаномны Раён імя Дзяржынскага''' ({{lang-pl|Polski Rejon Narodowy im. Feliksa Dzierżyńskiego}}) ці '''Дзяржы...'
 
Радок 4:
У другой палове [[1920-я|1920-х]] — першай палове [[1930-я|30-х]] кіраўніцтва [[СССР|Савецкага Саюзу]] праводзіла палітыку [[карэнізацыя|карэнізацыі]], у ходзе якой у краіне быў утвораны шэраг аўтаномных абласцей і раёнаў, у тым ліку два польскія раёны: Дзяржыншчына ў складзе Беларускай ССР і Мархлеўшчына ў складзе [[Украінская ССР|Ўкраінскай ССР]]. Мэтай існавання гэтых раёнаў была саветызацыя [[палякі|польскага насельніцтва]].
 
Польскі Аўтаномны Раён імя Дзяржынскага быў утвораны [[15 сакавіка]] [[1932]] году ў складзе БССР, каля тагачаснай мяжы СССР з [[Польшча]]й. Аўтаномія мела блізу 1000 км² плошчы і 44 тысячы насельніцтва. Цэнтрам раёну стаў горад ''Койданава'', які ў сувязі са стварэннем аўтаноміі быў перайменаваны ў [[Дзяржынск]]. Назву Дзяржыншчына атрымала ў гонар [[Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі|Фелікса Дзяржынскага]], стваральніка Ваеннай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК).
 
Аўтаномія палякаў, якія насялялі Дзяржыншчыну, не была фікцыяй. На тэрыторыі раёну дзейнічалі польскія школы і бібліятэкі, выдаваліся польскамоўныя кнігі, газеты і часопісы. [[Польская мова]] была адной з афіцыйных моваў раёну. Яна ўжывалася ва ўсіх партыйных і дзяржаўных установах раёну, уключна з міліцыяй і судамі.