Розніца паміж версіямі "Лары Сэнгер"

87 байтаў выдалена ,  10 гадоў таму
др
Катэгорыя Персаналіі па алфавіце -> Асобы using AWB
др (робат Мяняем: ru:Сэнгер, Лоуренс)
др (Катэгорыя Персаналіі па алфавіце -> Асобы using AWB)
 
== Біяграфія ==
Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе [[Бельве]] ([[Вашынгтон (штат)|штат Вашынгтон]]), а вырас у [[Анкорыдж]]ы, на поўдні [[Аляска|Аляскі]]. Ён стаў бакалаўрам [[філасофія|філасофіі]] у Каледжы Рыда ў [[1991]] годзе. У [[2000]] годзе [[Універсітэт Агайо]] прысвоіў яму статус доктара філасофіі. У сваёй [[навука| навуковай]] дзейнасці Сэнгер даследаваў праблему мета-апраўданняў, яго тэзіснае эсэ звалася ''«Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification»''.
 
C канца красавіка па канец ліпеня 2001 году жыў у [[Іжэўск]]у<ref>[http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-April/000072.html Ліст Лары Сэнгера «Boston and Russia, here I come» у рассылцы wikipedia-l] 6 красавіка 2001</ref><ref>[http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-April/000100.html Ліст Лары Сэнгера «Where now» пра Іжэўск у рассылцы wikipedia-l] 30 красавіка 2001</ref><ref>[http://en.wikipedia.org/wiki/User_talk:Larry_Sanger/And_more_old_comment У аповедзе пра сябе Лары згадвае, што ён жыў у Іжэўску з канца красавіка па канец ліпеня 2001 гады]</ref>
У [[2000]] годзе заснавальнік кампаніі «[[Боміс]]» ({{lang-en|«Bomis»}}) [[Джымі Вэйлс]] наняў Лары Сэнгера ў якасці галоўнага рэдактара для новай вольнай энцыклапедыі [[Нупедыя|«Нупедыя»]] ({{lang-en|Nupedia}}). Энцыклапедыя складалася навукоўцамі на добраахвотнай снове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную адзнаку. Таму развіццё Нупедыі праходзіла вельмі павольна.
 
Пасля знаёмства з [[Уорд Каннінгем| канцэпцыяй вікі]], Лары Сэнгер прапанаваў Вэйлсу ўжыць гэту канцэпцыю ў дачыненні энцыклапедыі, каб паскорыць напаўненне Нупедыі. Гэта прывяло да стварэння вэб- сайта [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]], які першапачаткова задумваўся для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б змесцаваны ў [[Нупедыя|Нупедыі]]. Так [[15 студзеня]] [[2001]] году Сэнгер стаў адзіным у гісторыі [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] аплачваным рэдактарам. Ён прапрацаваў у гэтай пасадзе да сваёй адстаўкі [[1 сакавіка]] [[2002 ]] году. Афіцыйнай прычынай адстаўкі было абвешчана скарачэнне штата. Працуючы галоўным рэдактарам [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]], Сэнгер прыдумаў самую назву праекта — «[[Вікіпедыя]]», а таксама сфармуляваў асноўную частку палітыкі, прынцыпаў і [[Вікіпедыя:Палітыкі і звычаі| кіраўніцтваў Вікіпедыі]] і яе супольнасці.
 
Пасля адстаўкі Сэнгера, [[Джымі Вэйлс]] стаў адмаўляць ролю Сэнгера як заснавальніка [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Ён прызнаваў важнасць яго заслуг, але сцвярджаў, што Сэнгер рабіў усё пад яго строгім кіраўніцтвам і быў усяго толькі наёмным працаўніком. І ўсё ж, пэўная колькасць энтузіястаў [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] прызнаюць Лары Сэнгера «сузаснавальнікам» [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] разам з [[Джымі Вэйлс|Вэйлсам]].
 
=== Адстаўка ===
У [http://meta.wikimedia.org/wiki/My_resignation--Larry_Sanger сваім развітальным лісце], Лары Сэнгер напісаў, што не можа больш займацца [[Вікіпедыя| Вікіпедыяй]]й нават на добраахвотнай аснове, бо ў яго няма для гэтага досыць вольнага часу. Пазней у [http://www.kuro5hin.org/story/2004/12/30/142458/25 сваёй заяве] ён дадаў, што « ў праекце існавала атрутная сацыяльная і палітычная атмасфера», з якой ён не мог мірыцца. І ўсё ж пасля звальнення Сэнгера праект [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] працягнуў свой бурны ўзрост і ўвайшоў у сотню самых папулярных сайтаў [[Сусветнае павуцінне| Сусветнага павуціння]]. [[Нупедыя]] ж без удзелу Сэнгера спыніла сваё існаванне ў тым жа [[2002]] годзе.
 
У снежні [[2004]] году Лары Сэнгер напісаў для сайта «Kuro5hin» [http://www.kuro5hin.org/story/2004/12/30/142458/25 крытычны артыкул]. У ёй ён заявіў, што хоць «высока шануе вартасці [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]», і што добра ведае і падтрымвае «місію і памяркоўную палітыку [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]», але ўсё ж у праекта маюцца сур'ёзныя праблемы. Сэнгер напісаў, што існуе крызіс даверу да праекта з боку [[грамадства]], і што праект злучыў «цяжкіх людзей, [[тролінг| тролляў]] і іх натхніцеляў у злаякасную пухліну». Гэтыя праблемы, па меркаванні Сэнгера, выцякаюць з-за «анты-[[эліта]]рызма» праекта, яго пагарды да ўсяго элітарнага і нябытнасці павагі да экспертаў. Гэты артыкул Лары Сэнгера выклікаў шырокі рэзананс у асяроддзі [[блог]]гераў і нават у [[СМІ|сродках масавай інфармацыі]].
 
=== Пасля Вікіпедыі ===
Пасля звальнення Сэнгер вярнуўся ў свет навукі і цяпер выкладае філасофію ва Ўніверсітэце Агайо. Сэнгер захоплены [[эпісцемалогія|эпісцемалогіяй]]й з акцэнтам на філасофіі [[XVII стагоддзе| XVII стагоддзя]] і [[этыка|этыцы]]. У вольны час Лары Сэнгер выкладае і сам выконвае на скрыпцы [[Ірландыя|ірландскую]] народную [[музыка|музыку]] у гарадах [[Дэйтан (Агайо)|Дэйтане]] і [[Калумбус]]е ў штаце [[Агайо]].
 
Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам [http://web.archive.org/web/20001025181634/http%3A//www.sangersreview.com/ «Агляду навін Y2K ад Сэнгера»] ({{lang-en|«Sanger’s Review of Y2K News Reports»}}) для тых, хто чакаў глабальнай катастрофы з наступам [[2000]] году. Ён таксама кіруе [[вэб- сайт| сайтам]] пра скрыпічныя традыцыі [[Данегол]]у.
 
У снежні [[2005]] [http://news.com.com/Wikipedia+alternative+aims+to+be+PBS+of+the+Web/2100-1038_3-5999200.html стала вядома], што Сэнгер бярэ ўдзел у стварэнні праекта, альтэрнатыўнага [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Па яго словах, [http://www.digitaluniverse.net/ новы партал], які ўлучае ў сябе апроч іншага энцыклапедыю, будзе больш абапірацца на веды экспертаў. Назва новага партала — «[[Лічбавы Сусвет (партал)|Лічбавы Сусвет]]» ({{lang-en|«Digital Universe»}}). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «[[Фонд лічбавага Сусвету]]» ({{lang-en|«Digital Universe Foundation»}}). Для праекта было сабрана 10,5 млн [[даляр ЗША| даляраў]], і ў студзені [[2006]] году праект з'явіўся ў [[Інтэрнэт|Інтэрнэце]]. Пілотная версія праекта налічвае прыблізна 50 парталаў. Некаторыя карыстачы адзначалі, што сістэма навігацыі гэтай пілотнай версіі —складаная і незразумелая.
 
У верасні [[2006]] Сэнгер абвясціў пра стварэнне [[форк]]у [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] — праекце «[[Citizendium]]», мэта якога —пазбыцца ад слабых месцаў [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Асноўнае адрозненне «[[Citizendium]]» складаецца ў нябытнасці ананімнага рэдагавання — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе назвацца і паведаміць сваё сапраўднае імя.
{{ зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Персаналіі па алфавіцеАсобы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Вікіпедыі]]
{{Link GA|en}}
 
{{Link GA|en}}
[[ar:لاري سانجر]]
[[be-x-old:Лары Сэнгер]]
11 786

правак