Светлагорскае благачынне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дапаўненне.
Радок 40:
'''Какуевічы''' (зараз — Чкалава), ''храм у імя Раджаства Маці Божай''. Пабудаваны на сродкі князёў Сангушак (год пабудовы невядомы, метрычныя кнігі захоўваліся з [[1814]] г.). У [[1845]] зачынены з-за таго, што патрабаваў рамонту; прычт працягваў дзейнасць. Прыход у 1879 г.: сяло Какуевічы, вёскі Васількоў, Дуброва, Лукі, Шупейкі, Ялізаравічы. Новы храм пабудаваны ў [[1886]]. Прыхаджан: 1864 г. — 443 мужчыны і 484 жанчыны, 1879 г. — 663 і 658, [[1887]] г. — 627 і 623.
 
'''Парычы.''' 1. ''Храм у імя Святога Духа.'' Пабудаваны ў [[1819]] г. на сродкі вотчыннага ўладальніка І. Пушчына, метрычныя кнігі захоўваліся з [[1801]] г. Прыход у 1879 г.: мястэчка Парычы, вёскі Высокі Полк, Казлоўка, Кнышэвічы, Паганцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Ракшын, Селішча, Скалка, Судавіца, Язвін. Прыхаджан: 1864 г. — 465 мужчын і 540 жанчын, 1879 г. — 981 і 999. 2. ''Храм у імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны'' пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Пабудаваны ў [[1863]] г. на сродкі вотчыннага ўладальніка М. І. Пушчына. У 1879 г. — прыпісны.
 
'''Чэрнін''', ''царква ў імя св. Вялікамучаніка Георгія.'' Пабудавана ў [[1868]] г. на сродкі з казны, захоўваліся метрычныя кнігі з [[1801]] г. Прыход у 1879 г.: сяло Чэрнін, вёскі Вязіны, Вуглы, Гамжа, Годунь, Качанбалоцкая Слабада, Майсееўка, Раманішча, Сапейкі, Слабада-Пяровічы, Сякерычы. Прыхаджан: [[1864]] г. — 923 мужчыны і 1011 жанчын, 1879 — 1226 і 1236, [[1880]] г. — 1248 і 1279, [[1903]] г. — 2152 і 2111.
Радок 52:
'''Віша''', ''храм у імя св. Ільі''. Быў прыпісным (да храма ў в. Колкі, якая зараз па-за межамі Светлагорскага благачыння).
 
'''Хутар'''. Дзейнічала часоўня, якая адносілася да храма ў в. Славань (паводле звестак мясцовых жыхароў).
 
=== У наш час ===