Сцяг Швецыі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Сцяг Швецыі Сцяг Швецыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:00, 25 ліпеня 2010

Сцяг Швецыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру са скандынаўскім крыжом жоўтага колеру і суадносінамі бакоў 5:8.

Сцяг Швецыі

Дакладная дата з'яўлення шведскага сцягу невядомая, аднак найболей раннія малюнкі жоўтага крыжа на сінім фоне датуюцца 16 стагоддзем. Прапарцыйнасць, магчыма, узятая з дацкага сцягу, а блакітны і жоўты колеры верагодна дайшлі з гербу.

У адпаведнасці з каралеўскім указам ад 1569 году жоўты крыж мусіў быў заўсёды адлюстроўвацца на шведскіх баявых штандарах і сцягах, паколькі герб Швецыі ўяўляў сабой сіні шчыт, падзелены на чатыры часткі залатым крыжом. Толькі ў 20-х гадах XVII стагоддзя з'яўляюцца надзейныя сведчанні таго, што сіні трохкутны сцяг з жоўтым крыжом быў на шведскіх караблях. Цяпер трохкутны вымпел выкарыстоўваецца толькі на суднах каралеўскай сям'і і на ваенных суднах. На вымпеле каралеўскай сям'і, акрамя таго, у цэнтры крыжа намаляваны Малы або Вялікі герб Швецыі.

З 1916 году дзень 6 чэрвеня адзначаецца як Дзень Шведскага Сцягу. У 1983 годзе гэты дзень быў таксама абвешчаны Нацыянальным Днём Швецыі. Гэты дзень быў абраны паводле двух чыньніках: 6 чэрвеня 1523 году Густаў Ваза быў абраны каралём Швецыі, і гэта паклала пачатак Швецыі як незалежнай дзяржавы, а ў той жа дзень у 1809 годзе Швецыя прыняла новую канстытуцыю, якая ўсталёўвала правы грамадзян і надзяляла іх значнай воляй.