Сцяг Ліхтэнштэйна: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Сцяг Ліхтэнштэйна '''Сцяг Ліхтэнштэйна''' першапачаткова складаўся...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:02, 25 ліпеня 2010

Сцяг Ліхтэнштэйна першапачаткова складаўся з двух гарызантальна размешчаных палос жоўтага і чырвонага радавых колераў кіравальнай дынастыі. З XIX стагоддзя нацыянальны сцяг стаў сіне-чырвоным. Змена звязаная з традыцыйнай расфарбоўкай адзежы прыдворных і служак княжага двара. Сіні колер сімвалізуе сінь неба над краінай, чырвоны — яркія заходы сонца ў горах Ліхтэнштэйна.

Сцяг Ліхтэнштэйна

На Алімпійскіх гульнях 1936 году ліхтэнштэйнцы з засмучэннем убачылі аднолькавы з іх сцягам нацыянальны сцяг Гаіці. Таму ў 1937 годзе на сінюю паласу сцяга Ліхтэнштэйна была дададзеная ў тронка княжая карона — сімвал княжай улады, адзінствы дынастыі і народа. З 1988 году ўведзены адмысловы службовы, а фактычна дзяржаўны сцяг, дзе замест кароны ў цэнтры змешчаны поўны дзяржаўны герб.

Вонкавыя спасылкі