Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі.
(Няма розніцы)

Версія ад 18:16, 26 ліпеня 2010

Шаблон:Вызн (31.08.1850, сяло Чэрнін Чэрнінскай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні1918) — беларускі этнограф і фалькларыст; пушкіназнаўца, педагог.

Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі
Імя пры нараджэнні Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст, літаратуразнаўца, педагог
Дата нараджэння 31 жніўня1850
Месца нараджэння сяло Чэрнін, Чэрнінская воласць, Бабруйскі павет,
Герб Мінскай губерні. Мінская губерня[1]
Дата смерці 1918
Месца смерці Кішынёў
Грамадзянства Сцяг Расійскай Рэспублікі (1917). Расійская Рэспубліка
Падданства Сцяг Расійскай Імперыі (1883 — 1917). Расійская Імперыя
Бацька Нічыпар Фёдаравіч Шыманоўскі
Маці Кацярына Андрэяўна Шыманоўская
Жонка Ганна Аруцюнаўна Шыманоўская (Ускат)
Дзеці сыны — Аляксандр (1883), Фёдар (1885), дачка — Вольга (1888)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Ордэнская стужка ордэна Св. Анны ордэны Святой Анны ІІ ступені (1896), ІІІ ступені (1889);
Ордэнская стужка ордэна Св. Станіслава ордэны Святога Станіслава ІІ ступені (1895), ІІІ ступені (1879);
сярэбраны медаль.

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

 
Герб «Юнак».

Нарадзіўся ў сям'і свяшчэнніка праваслаўнай Свята-Георгіеўскай царквы в. Чэрнін. Род Шыманоўскіх меў шляхецкае паходжанне (гербу «Юнак»), але не быў зацверджаны ў расійскім дваранстве. Пачатковую адукацыю А. Н. Шыманоўскі атрымаў у Чэрнінскім народным вучылішчы, затым закончыў Мазырскую гімназію.

У 1874 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага імператарскага універсітэта. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці ў 1-ай мужчынскай гімназіі г. Кішынёва (1874 — 1901). Стацкі саветнік (1887). Пасля выхаду на пенсію — таварыш (намеснік) дырэктара Кішынёўскага банку (1912). У 1914 г. Бесарабскі дваранскі дэпутацкі сход зацвердзіў А. Н. Шыманоўскага ў спадчынным дваранстве.

Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул. Леоўскай ў Кішынёве.

Даследчыцкая дзейнасць

У час паездак на радзіму сабраў матэрыял па беларускай фалькларыстыцы і этнаграфіі і склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (песні, казкі, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы і інш). У зборніку выклаў і свае погляды на народную творчасць. Як адзначана ў працы, у збіранні матэрыяла дапамагалі протаіярэй Рыгор Шыманоўскі, настаўніца Чэрнінскага народнага вучылішча Пелагея Нічыпараўна Густава (сястра даследчыка) і мясцовы жыхар Сямён Друзік. Матэрыялы зборніка выкарыстоўваюцца навукоўцамі пры вывучэнні і публікацыях беларускага фальклору.

«А. Н. Шыманоўскі быў і застаецца для нас выдатным педагогам. Ён не саступіў з гэтай пазіцыі — накірунку педагога, калі вывучаў біяграфію і творчасць А. С. Пушкіна, калі пісаў пра яго кнігу, і яшчэ больш, калі збіраў і даследаваў беларускі фальклор...»

— СКІДАН В. І. Вучоны з вёскі Чэрнін // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 118.

Творы

  • 1799 — 1899. А. С. Пушкин. О нахождении его в Кишинёве в связи с предыдущей и последующей жизнью. Кишинёв, 1900.

«Гэта кніга, бадай, адзіная больш ці меньш змястоўная праца з усіх, што выйшлі ў Малдавіі [аб кішынёўскім перыядзе жыцця А. С. Пушкіна]».

— ТРУБЯЦКОЙ, Б. А. Пушкин в Молдавии. Кишинёв, 1976.

  • Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов. Архив Российского географического общества. Ф. 20. Оп. 1. Ед. хр. 8.

Зноскі

  1. Цяпер вёска Мікалаеўскага сельскага Савета Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.

Літаратура

  • СКІДАН В. І. Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18. Кн. 1. Мн., 2004, с. 12.
  • СКІДАН В. І. Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Мн., 2003, с. 245.