Розніца паміж версіямі "Сцерлядзь"

8 байтаў выдалена ,  10 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
[[Image:Acipenser Ruthenus (Linnaeus, 1758) - Sterlet.jpg|thumb|250px]]
'''Сце́рлядзь''' ({{lang-la|''Acipenser ruthenus}}'') — рыба сямейства асятровых.
 
Сцерлядзь самыя маленькая з асятровых рыб. Звычайная мае даўжыню 40-60 см і вагу 0,3-1,0 кг. Цела вераценападобнае, пакрытае дробнымі костнымі пласцінкамі. Уздоўж тулава маецца пяць шэрагаў буйных касцявых пласцінак. Спінныя пласцінкі датыкаюцца адна да адной, бакавыя – шчыльна прыціснуты паміж сабой. Грудныя плаўнікі ў сцерлядзі доўгія, шырокія. Спінны і анальны плаўнікі – невялікія, пасунуты назад. Хваставы плаўнік асіметрычны. На сярэдзіне рыла паміж вачамі і верхнім краем жабернай шчыліны маецца невялікая адтуліна, якая характэрна толькі для асятровых рыб. Рот размешчаны на ніжнім баку галавы і мае мясістыя губы. З іх дапамогаю сцерлядзь можа высоўваць яго вонкі і захопліваць ежу. Наперадзе рота маюцца чатыры вусікі. Спіна сцерлядзі цёмна-бурая, бруха жаўтаватае або белаватае, плаўнікі шэрыя.