Народны каляндар усходніх славян: Розніца паміж версіямі

+ {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(+ {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB)
Разам з хрысціянствам распаўсюджваўся кананічны хрысціянскі тыдзень, адбывалася замена пэўнай часткі нар. каляндарнай тэрміналогіі на канфесіянальную. Адначасова ішло і прыстасаванне, адаптацыя хрысціянскага (пазней праваслаўнага ці каталіцкага) календара да папярэдняга язычніцкага. Нягледзячы на залежнасць Н. к. ад хрысціянскага, як і другасны характар нар. каляндарнай тэрміналогіі, значэнне асобных свят, структура традыцыйнага бел. календара, часам і назвы свят (Куцця, Грамніцы, [[Вялікдзень]], [[Радаўніца]], [[Сёмуха]], Іван Галавасек і інш.) далёка адышлі ад хрысціянскіх кананізаваных форм. Гэта праяўлялася ў нар. асэнсаванні значнай часткі свят царкоўнага календара, нават такіх буйных, як Благавешчанне, [[Сёмуха]] і інш.
Аснова бел. Н. к.- маркіраваныя і немаркіраваныя дні-святы і будні. Святы падзяляліся на вялікія, ці гадавыя (двунадзесятыя), і малыя, ці прыСВЯТКІ, да якіх прымыкала штотыднёвая нядзеля. Такая дыферэнцыяцыя залежала ад адноснай сілы забароны, якую неабходна было выконваць у час свята (на працягу вялікіх свят стараліся нічога не рабіць ні дома, ні ў полі, у некаторых выпадках нават не гатаваць ежу). Яе парушэнне, паводле нар. уяўленняў, магло прывесці да бяды з хатняй жывёлай або да стыхійнага няшчасця. Прытрымліваліся і забароны, прымеркаванай да асобных дзён тыдня: нядзелі, посных дзён — пятніцы, серады (забаранялася ткаць і інш.). Асаблівае значэнне і выяўленасць уласцівы пярэдадню свята (у нар. усведамленні святочны дзень пачынаецца з моманту захаду сонца напярэдадні), на які часта пераносілася агульная асэнсаванасць свята. Важным у Н. к. з'яўляўся і наступны за святам дзень, шанаванне якога нібыта прадухіляла град, засуху, навальніцу і інш. У сувязі з тым, што ў народзе фактычна не ўжываліся назвы месяцаў і каляндарныя лічбы, амаль да пач. 20 ст. ў сялянскім побыце захоўваўся характэрны для Н. к. адлік часу.
{{ізаляваны артыкул}}
64 840

правак