Розніца паміж версіямі «Фанеразой»

32 байты дададзена ,  11 гадоў таму
Артыкул азначаны як некатэгарызаваны using AWB
(+ {{Тупіковы артыкул}})
(Артыкул азначаны як некатэгарызаваны using AWB)
{{Тупіковы артыкул}}
'''Фанеразой''', фанеразойская эонатэма - адно з найбуйнейшых падраздзяленняў агульнай стратыграфічнай шкалы, якое ахоплівае сукупнасць утварэнняў Зямлі, што залягаюць вышэй парод пратэразою. Тэрмін "фанеразой" прапанаваў амерыканскі геолаг Дж.Чэдвік у 1930 г. Уключае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эратэмы. У геахраналагічнай шкале адпавядае эону і 3 аднайменным эрам. Працягласць 540 млн. г. Для фанеразою характэрна рэзкая дыферэнцыяцыя эндагенных і экзагенных геалагічных працэсаў, што праявілася ў блокавай будове літасферы і рухах літасферных пліт, павелічэнне платформавых структур, фарміраванні акіянаў і кантынентаў. У фанеразоі з'явіліся шкілетныя жывёлы, пашыраліся расліны на сушы, развівалася біясфера, адбыліся змены ў атмасферы, утвараліся арганагенныя пароды і біягенныя карысныя выкапні. Паводле этапаў развіцця арганізмаў свету для фанеразою складзены дэталёвыя стратыграфічная і геахраналагічная шкалы.
{{Няма катэгорый}}
64 743

праўкі