Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ {{ізаляваны артыкул|кальцо2}}
Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|кальцо2}}
'''Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі''' ''(КП(б)ЛіБ)''. Утворана ў выніку аб’яднання [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] і Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі з прычыны аб’яднання Літвы і Беларусі ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне – [[Літбел|Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку]] (Літбел). На аб’яднаўчым з’ездзе 4 – 6 сакавіка 1919 у Вільні выбраны ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, які [[8 студзеня]] [[1919]] г. стварыў Прэзідыум ЦК партыі ў складзе [[Вінцас Міцкявічус-Капсукас|В.С. Міцкявічуса-Капсукаса]] (старшыня), [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В.Г. Кнорына,]] [[Зігмас Ангарэціс|З.І. Ангарэціса]], [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А.Ф. Мяснікова]], Я.Г. Далецкага, С.В. Іванова. 24 красавіка 1919 Прэзідыум ЦК КП(б)ЛіБ падзелены на Палітбюро і Аргбюро ЦК КП(б)ЛіБ. З прычыны наступлення польскіх войск Палітбюро ЦК КП(б)БліБ у красавіку 1919 абвясціла рэспубліку на ваенным становішчы і пачало мабілізацыю ў армію камуністаў, камсамольцаў і спачуваючых. Аднак наладзіць актыўнае супраціўленне польскім войскам не ўдалося. 21 красавіка 1919 польскія войскі захапілі сталіцу Літбела Вільню, 8 жніўня – Мінск, да верасня 1919 – усю тэрыторыю рэспублікі. Пасля акупацыі Мінска ЦК КП(б)ЛіБ пераехаў у Бабруйск, потым у Смаленск, адкуль кіраваў падпольным і партызанскім рухам. 3 верасня 1919 створана Бюро па нелегальнай рабоце (старшыня Міцкявічус-Капсукас). На акупіраванай тэрыторыі выдаваліся газеты “Звязда”, “Савецкая Беларусь”, “Komunistas” (“Камуніст”, літоўская), [[Млот (1918)|“Młot”]] (“Молат”, польская). Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў (ліпень – жнівень 1920) ЦК КП(б)ЛіБ вярнуўся ў Мінск, дзе ўжо дзейнічала Мінская губернская партыйная арганізацыя. 30 ліпеня 1920 створаны Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ. Пасля прыняцця Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь Аргбюро ЦК РКП(б) 9 жніўня прыняло пастанову аб перайменаванні Мінскага губернскага камітэта КП(б)ЛіБ, захаваўшы агульную назву партыі – КП(б)ЛіБ, у Цэнтральнае Бюро КП(б)Б. У пачатку верасня 1920 ЦБ КП(б)Б унесла ў ЦК РКП(б) прапанову аб ліквідацыі КП(б)ЛіБ і стварэнні ў рамках РКП(б) Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі і Кампартыі (бальшавікоў) Літвы. 8 лістапада 1920 ЦК КП(б)Б вырашыла наступную партыйную канферэнцыю назваць Трэцім з’ездам КП(б)Б.