Альманскія балоты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ru:Альманские болота
вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай бота using AWB
Радок 4:
На яго тэрыторыі размешчаны ваенны авіяцыйны палігон, які дзейнічае і зараз. Паўднёва-заходняя частка масіву распасціраецца на тэрыторыю [[Украіна|Украіны]], у сувязі з чым паўднёвая мяжа заказніка праходзіць па дзяржаўнай мяжы. Плошча трансфармаваных земляў (дарогі, тэрыторыі вайсковых пастоў) складаюць не больш за 1% ад усёй плошчы заказніка. Каля 40% тэрыторыі займаюць адкрытыя балоты, пераважна пераходныя, парослыя разрэджаным трыснягом, мохам і рэдкімі бярозкамі. Сярод балот раскіданы пясчаныя дзюны (ў выглядзе астравоў і працяглых град), парослыя хваёвымі альбо ліставымі лясамі. Увогуле, лясамі, пераважна забалочанымі, пакрыта амаль 50% плошчы заказніка. Акрамя балотных сустракаюцца сухія хвойнікі, пойменныя дубравы і чорнаалешнікі.
 
Альманскія балоты размешчаны ў міжрэччы правага прытока [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] – ракі [[Сцвіга]] і ракі [[Рака Леў|Льва]], якая ўпадае ў Сцвігу і ўтварае паўночна-заходнюю мяжу заказніка. Акрамя Львы ў Сцвігу ўпадаюць некалькі старых меліяратыўных каналаў, якія былі пабудаваны яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. У цяперашні час яны знаходзяцца ў паўразбураным стане, аднак сток вады з балот (асабліва інтэнсіўны вясной) па ім яшчэ працягваецца. Пойма ракі Льва ў межах заказніка вельмі забалочана. У паўночнай частцы комплексу знаходзяцца два возеры – [[Вялікае Засоміннае|Вялікае]] і [[Малое Засоміннае|Малое]] Засоміннае з агульнай плошчай каля 100 гектараў. Астатнія 23 возеры заказніка зусім дробныя – ад 0,5 да 5 гектараў. Альманскія балоты адрозніваюцца ад іншых падобных балотных комплексаў буйнымі памерамі, захаванасцю ў натуральным стане, стабільнасцю гідралагічных умоў.
 
=== Фауна ===