Савецка-японская вайна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Georgmay (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Georgmay (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Савецка-японская вайна 1945''', ваенныя дзеянні з [[9 жніўня]] па [[2 верасня]] [[1945]] года [[СССР|савецкіх]] войск па разгроме [[Японія|японскіх]] войск на [[Далёкі Усход|Далёкім Усходзе]]. Вайна — працяг [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]], частка [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].
 
Да пачатку вайны паміж бакамі дзейнічала дамова пра нейтралітэт ад [[13 красавіка]] [[1941]] года. Японія пасля нападу [[Германія|Германіі]] на СССР неаднаразова прадпрымала дзеянні, якія парушалі гэтыгэтую дагавордамову (парушэнні граніцы, перашкоды суднаходству). Японскі генеральны штаб забяспечваў гітлераўскае камандаванне сакрэтнай інфармацыяй аб колькасці і дыслакацыі часцей і рэзерваў [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], аб яе ўзбраенні, аб эканамічным стане Савецкага Саюза, яго ваеннай вытворчасці і г.д. Але галоўнае — Японія сканцэнтравала на граніцы з СССР вялікую групіроўку войск, што вымушала савецкае кіраўніцтва трымаць на Далёкім Усходзе істотныя вайсковыя сілы (да 59 дывізій), жыццёва неабходныя на еўрапейскіх франтах.
 
У адпаведнасці са сваімі саюзніцкімі абавязацельствамі, пацверджанымі на [[Крымская канферэнцыя 1945|Крымскай канферэнцыі 1945]] і [[Патсдамская канферэнцыя 1945|Патсдамскай канферэнцыі 1945]], СССР [[5 красавіка]] 1945 года дэнансаваў дагавордамову абпра нейтралітэценейтралітэт (які страціў сэнс, паколькі Японія дапамагала Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза і сама ваявала супраць саюзнікаў СССР — [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]) і [[8 жніўня]] 1945 года абвясціў вайну Японіі.
 
Войскі СССР разам з войскамі [[Манголія|Мангольскай Народнай Рэспублікі]] атакавалі ворага па ўсёй граніцы з [[Маньчжурыя|Маньчжурыяй]] і ўзбярэжжы [[Паўночная Карэя|Паўночнай Карэі]], расчлянілі [[Квантунская армія|Квантунскую армію]] і прымусілі яе да капітуляцыі.