Занзібар (горад): Розніца паміж версіямі

горад у Танзаніі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Занзіба́р''' ({{lang-en|Zanzibar}}) — горад у Танзаніі, на заходнім беразе вострава [[Зан...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:00, 3 жніўня 2010

Занзіба́р (англ.: Zanzibar) — горад у Танзаніі, на заходнім беразе вострава Занзібар. 257 тыс. жыхароў (2003).

Першае паселішча на месцы горада заснавана ў XVI стагоддзі, горад быў цэнтрам рабагандлю, затым султанату Маскат і Аман. Вялікая частка горада забудаваная дамамі арабскага тыпу з каралавага каменя і ўяўляе сабой лабірынт вузкіх вуліц; 2-3-павярховыя дамы з плоскімі дахамі стульваюцца суцэльнай сцяной вакол унутраных двароў, з размаляванымі аканіцамі і рашоткамі, разбянымі дзвярамі з сімвалічнымі малюнкамі рыб, лотаса і ланцугоў. Мячэці, арабскі форт, палац султанаў; еўрапейскія пабудовы канца XIX ст.: англіканская царква, касцёл. Дзяржаўны музей Занзібар (былы Мемарыяльны музей).

Эканоміка

Прадпрыемствы мылаварнай, парфумернай, скурна-абутковая, харчовая прамысловасці; рамесныя майстэрні. Марскі порт (вываз гваздзікі, капары, цытрусаў, гваздзічнага алею), аэрапорт.

Вонкавыя спасылкі