Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў''' ''(БПС-Ф)'' - палітычная партыя ў 1918 - 1921 гг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:25, 5 жніўня 2010

Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) - палітычная партыя ў 1918 - 1921 гг. Аформілася ў ліпені 1918 г. у выніку распаду Беларуская сацыялістычнай грамады. Аб’ядноўвала каля 2000 чалавек. У склад ЦК БПС-Ф уваходзілі А. Аўсянік, Я.Я. Варонка, К.Б. Езавітаў, В.І. Захарка, П.А. Крачэўскі, І.М. Серада, А.І. Цвікевіч і іншыя. Друкаваны орган – газета "Бацькаўшчына". Займала цэнтрысцкія пазіцыі. Выступала за скасаване буйнога землеўладання і паступовую нацыяналізацыю прамысловасці, рабіла стаўку на сярэднія слаі вёскі і горада. Падтрымала абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці БНР, у той жа час схілялася да ідэі сусветнай федэрацыі. Большасць членаў партыі ў 1918 г. выступала супраць нямецкай арыентацыі Рады БНР, у той жа час знаходзілася ў апазіцыі да бальшавікоў. Польскі акупацыйны рэжым 1919-1920 зрушыў БПС-Ф улева, яна ўступіла ў блок з партыяй беларускіх эсэраў, адмовілася ад "федэралісцкай канцэпцыі" і стала на пазіцыі поўнай незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У Заходняй Беларусі асобныя яе групы дзейнічалі да сярэдзіны 1920-х г.