Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Уладзімір Віктаравіч ЛЯХОЎСКІ''' (н. [[5.2]].[[1964]], [[Мінск]]) — беларускі гісторык.
 
Скончыў [[БДУ]] (1993). 3 1993 рэдактар вадавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 супрацоўнік часопіса «Спадчына». 3 1998 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі. З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст. Адзін з укладальнікаў і аўтар прадмоў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выстаўкі «Ёсць на карце месца... : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921-1938» (2002). Аўтар шматлікіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш. У 2010 г. узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі.
.