Беларускі нацыянальны камісарыят: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Белнацкам}}, {{вызн2|1=Белнацком}} — {{вызн2|1=Беларускі нацыянальны камісарыят}} (тагач. ''комісарыят''): аддзел [[Народны камісарыят па справах нацыянальнасцяў, СНК РСФСР|Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасцяў]] (Наркомнац) [[СНК РСФСР]]. Старшыня [[А. Р. Чарвякоў]]. Камісарыят працаваў у [[Петраград]]зе (з 31.1(13.2).1918 да сакавіка 1918), пазней у [[Масква|Маскве]] (да сакавіка 1919). Быў створаны дэкрэтам Савету народных камісараў РСФСР, з удзелам [[БСДРП|Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]].
 
Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, [[Віцебск]]у, Саратаве, [[Смаленск]]у. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам – у процівагу ўраду [[БНР]] – вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Ажыцяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агiтацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былi створаны клубы [[Беларуская хатка (Петраград)|"Беларуская хатка" ў Петраградзе]], "Беларус" у Маскве, выходзiла газета [[Дзяннiца (1918)|"Дзяннiца"]], часопiсы "Чырвоны шлях", "Беларуская крынiца".
 
Удзельнічаў у абвяшчэнні [[ССРБ]] ([[1919]]).