Бітва пад Лоевам (1649): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Мяняем: ru:Битва под Лоевом (1649)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=бітва пад Лоевам}} ([[31 ліпеня]] [[1649]]), бітва пад [[Гарадскі пасёлак Лоеў|Лоевам]] у час [[казацкая вайна, 1648-1654|казацкай вайны]]. Войска Рэчы Паспалітай (гетман [[Януш Радзівіл]]; 6,965<ref>Сагановіч. Войска... С.55.</ref> тыс.ч.) перамагло (разграміла) казацкае (палкоўнік М. Крычэўскі; 15 тыс.ч.).
 
=== Колькасць і склад войскаў===
----
Войска РП пад кіраўніцтвам польнага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла паводле розных даследчыкаў налічвала 6 965<ref>Сагановіч. Войска... С.55.</ref> або 7 301<ref>Энцыклапецыя ВКЛ</ref> чалавек.
Паўстанцкае войска вёў наказны казацкі гетман. З-за адсутнасці пісьмовых крыніц немагчыма дакладна вызначыць колькасць казацкага войска. Але прыблізна яно мела не менш як трохразовую перавагу па колькасці, але горшую падрыхтоўку і ўзбраенне(Кіеўскі, Чарнобыльскі і Оўруцкі палкі кавалерыі). Акрамя таго, раней ў сутоках Дняпра і Сажа насупраць Лоева ўмацаваўся Чарнігаўскі полк пехоты С. Падабайлы(прыкладна 6 тыс. чалавек).
 
=== Ход бітвы ===
----
Крэчаўскі падыйшоў пад Лоеў і першым атакаваў меншае войска [[РП]]. Радзівіл, аднак, здолеў стрымаць націск тым, што павялічыў лік сваёй пяхоты за кошт конніцы, паставіўшы ў пяхоту «па два пахолкі ад кожнага коннага почта», і, паставіўшы пяхоту на флангах, а ў цэнтры — часткова спешаную кавалерыю, правёў імклівую атаку з адначасовым абстрэлам. Разгром казацкага войска давяршыў выдзелены атрад Паўловіча, які паспеў вярнуцца з Рэчыцы.
 
=== Вынік ===
----
Казакі пацярпелі цяжкую паразу. Страцілі больш за 10 тыс. чалавек. Крычэўскі, цяжка паранены і пакінуты казакамі каля лагера, трапіў у палон і неўзабаве памёр.
Урадавае войска таксама панесла значныя страты. каля 1700 шляхты і наёмнікаў палегла.
Радзівіл адыйшоў да Рэчыцы. Такім чынам не атрымалася нанесці ўдар у тыл асноўнаму войску Хмяльніцкага.
{{зноскі}}