Розніца паміж версіямі «Чацвёрты крыжовы паход»

няма тлумачэння праўкі
др (робат Дадаем: la:Quarta expeditio sacra)
[[Венецыянская рэспубліка|Венецыя]], якая мусіла вылучыць свае караблі дзеля транспартавання войскаў, баялася за свае наладжаныя трывалыя гандлёвыя сувязі з Егіптам, і яго спусташэнне прынесла б ёй вялікія страты, прытым, што на той час [[Горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаль]] з’яўляўся яе галоўным гандлёвым канкурэнтам. Таму венецыянцы, калі перавозілі рыцараў на сваіх караблях, прапанавалі ім адправіцца ў Канстанцінопаль.
 
У [[1204]] крыжаносцы [[Аблога Канстанцінопаля, 1203|ўзялі Канстанцінопаль]]. Падчас штурму і рабавання былі беззваротна страчаныя найвялікшыя каштоўнасці сусветнай культуры, таму што пачынаючы з падзення [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] менавіта Канстанцінопаль з'яўляўся адзіным злучальным звяном паміж культурай [[антычнасць|антычнасці]] і сучаснасцю, а пасля галоўным культурным цэнтрам [[хрысціянства]]. Тэрыторыі [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]] былі падзеленыя паміж еўрапейскімі феадаламі на некалькі дзяржаў, у т.л. [[Лацінская імперыя]], якая праіснавала да [[1261]], калі грэкі вярнулі сабе Канстанцінопаль.
 
Такім чынам, замест збавення Святой зямлі ад пагрозы з боку мусульман, гэты крыжовы паход з'явіўся каталізатарам пашырэння мусульманскага ўплыву ў [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'і]], таму што Візантыя з'яўлялася наймацнейшым фактарам, які стрымліваў іх.
3 399

правак