Энергія ветру: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: tr:Rüzgâr gücü
др вікіфікацыя
Радок 2:
[[Выява:Windmill.jpg|thumb|Ветравы генератар]]
[[Выява:Tehachapi wind farm 3.jpg|thumb|Ветраная ферма ў [[Каліфорнія|Каліфорніі]]]]
'''Эне́ргія ве́тру'''  — натуральная, узнаўляльная крыніца [[энергія|энергіі]]. У пачатку [[1980-я|1980-х]], кошт кВт·гадзіны складала 40 цэнтаў, у канцы [[1990-я|1990-х]] яна знізілася да 5 цэнтаў. Энергія ветру стала танней за [[электраэнергія|электраэнергію]] атрымліваемай на цеплавых [[электрастанцыя|электрастанцыях]]х. Першы ветраэлектрагенератар быў сканструяваны ў [[Данія|Даніі]] ў [[1890]] годзе. Праз 20 гадоў у краіне працавалі сотні аналагічных установак. Энергія ветру вельмі вялікая. Яе запасы ў свеце складаюць 170  трлн кВт·г у год. Гэту энергію можна атрымліваць не забруджваючы [[навакольнае асяроддзе]]. Але ў ветру ёсць два істотных недахопы: яго энергія рассеена ў прасторы і вецер часта змяняе напрамак.
 
Чалавек выкарыстоўваў энергію ветру тысячагоддзямі. Старажытныя [[парус]]ныя караблі, млыны, выкарыстоўвалі энергію ветру для руху, пампавання вады, памолу зерня. Яшчэ ў [[Персія|Персіі]] згадваецца ўжыванне ветравых млыноў у [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н.э.]] Цяпер вецер выкарыстоўваецца для выпрацоўкі электрычнасці. Гэта можа быць генератар, які забяспечвае электрычнасцю [[ферма|ферму]] ці складаныя сістэмы, якія забяспечваюць энергіяй электрасістэму. Маленькія турбіны выпрацоўваюць толькі 500 ват, чаго хапае толькі для [[тэлевізар]]а, а магутнасць самых вялікіх складае некалькі мегават, што можа забяспечыць невялікі горад. У складаных сістэмах, якія маюць назву ветранымі фермамі, звычайна выкарыстоўваюць турбіны магутнасцю каля 300 кВт, усталяваныя на вышыні да 50 метраў, а дыяметр лопасцяў можа скласці да 30 метраў.
 
Ветравыя турбіны ставяць толькі ў месцах дзе дастаткова ветравых рэсурсаў  — сярэднегадавая хуткасцю ветру 6—25 м/с. Такія месцы звычайна знаходзяцца на узгорыстай, часта ўзбярэжнай мясцовасці. У краінах Еўропы ветраэнергетычныя магутнасці маюць некалькі варыянтаў базіравання: унутрыкантинентальнае (ВЭС і адзінкавыя ВЭУ унутры кантынента); узбярэжнае (ВЭС размяшчаюцца паблізу або ўздоўж марскога берага); марское (ВЭС размяшчаюцца ў адкрытым моры паблізу узбярэжжа). Для ацэнкі прыдатнасці пляцовак пад будаўніцтва ВЭУ праводзяцца назіранні і даследванні, складаюцца [[карта вятроў|карты вятроў]], пляцоўкі пашпартызуюцца што палягчае выбар мадыфікацыі ВЭУ для кожнай пляцоўкі. Значным крытэрам у вызначэнні пляцовак з'яўляеццаз’яўляецца блізкае знаходжанне існуючых сістэм размеркавання электрычнасці, а таксама цэнтраў яе попыту.<ref name="ЛПК Доклад-2007">Лаврентьев Н. А. (Международный гуманитарно-экономический институт, г. Минск), Пекелис В. Г. (РУП «Белэнергосетьпроект»), Камлюк Г. Г. (Госкомгидромет РБ) Ветроэнергетика Беларуси: (доклад) // Международный семинар «Проблемы и перспективы развития возобновляемой энергетики в Республике Беларусь» на 7-ой международной научной конференции «Сахаровские чтения 2007 года: экологические проблемы XXI века» на базе Международного государственного экологического университета им. А. Д.  Сахарова (Минск, 17-18 мая 2007  г.)</ref>
 
Ветравыя турбіны маюць нязвыклы выгляд а іх размяшчэнне ў месцах з добрай бачнасцю прывяло да ўзнікнення ў грамадстве занепакоенасцю парушэннем традыцыйных відаў прыроды. Праблемай з'яўляеццаз’яўляецца і [[шум]]. Аднак з развіццём тэхналогій павялічваецца [[рэнтабельнасць]] усталявання турбін у моры на невялікай адлегласці ад берага. Такая шэльфавая ветравая ферма існуе каля ўзбярэжжа [[Данія|Даніі]].
 
Сучасныя турбіны  — складаныя структуры, якія павінны вытрымліваць складаныя абставіны [[шторм]]аў і вятроў, заставаючыся лёгкімі і прыгоднымі да работы пры невялікім ветры. [[Ротар]] разлічаны для работы на сталай хуткасці (звычайна 34 абароты за мінуту), а вугал лопасцей аўтаматычна рэгулюецца для дасягнення гэтай хуткасці. Верхавіна турбіны так сама паварочваецца па ветры. Лопасці турбіны, даўжыня якіх можа дасягаць 15 метраў, збіраюць у ручную з кампазітнага шклавалаконнага матэрыялу, арміраванага дрэвам ці алюмініем. Тэхніка зборкі развілася з метадаў выпрацоўкі сучасных ветразевых [[яхта]]ў. Лопасці могуць выпрацоўвацца са [[сталь|сталі]].
 
Канструктыўна ветравая турбіна складаецца з ветракола з лопасцямі, павышаючага [[рэдуктар]]а, ветрагенератара, усталяванага на мачце, [[інвертар]]а, [[акумулятарная батарэя|акумулятарнай батарэі]]. Часта, для надзейнасці ў склад такой аўтаномнай сістэмы электразабеспячэння дадаюць блокі [[сонечная батарэя|сонечных батарэй]] і бензінавы (дызельны) [[электрарухавік]]. Прынцып дзеяння ветрагенератара: моц ветру круціць ветракола з лопасцямі, перадаючы рух праз рэдуктар на стрыжань генератара. Такім чынам, рэалізуецца прынцып пераўтварэння [[механічная энергія|механічнай энергіі]] ў электрычную. Магутнасць ветрагенератара залежыць ад памераў ветракола, хуткасці ветру, вышыні мачты. Інвертар уяўляе сабой вузел, які выконвае задачу пераўтварэння электрычнага тока ў сінусаідальны і дадатковую стабілізацыю [[напружанне|напружання]]. У буферы з інвертарам працуе акумулятар, які перадае напружанне ў сетку нагрузкі пры адсутнасці ветру.
 
Самым малым з ветрагенератараў з'яўляеццаз’яўляецца тып ''G-60''. Пры дыяметры пяцілопаснага ротара 0,75 метра і хуткасці ветру 3 — 10 м/c ён выпрацоўвае магутнасць 60 [[ват]] напругай 12/24 [[вольт]]а, пры гэтым важыць 9 [[кілаграм|кг]].
 
Па дадзеным міністэрства энергетыкі [[ЗША]] ветравая электраэнергія складае менш за 1 % усёй энергіі, вырабляемай у ЗША, на долю вугалю прыходзіцца 52 %. У гэтай вобласці ЗША адстаюць ад [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]], дзе ў [[2002]] годзе вытворчасць ветравой электраэнергіі ўзрасло на 33 % і дасягнула адзнаку 23.056 МВт, у параўнанні з 4.685 МВт у ЗША. Больш за 70 % ветравой электраэнергіі, вырабляемай у свеце, выпрацоўваецца ў [[Еўропа|Еўропе]].
 
== Развіццё ==
 
Тэмпы павялічэння сумарнай вызначанай магутнасці ВЭУ ў свеце маюць тэндэнцыю да хуткага росту. Калі ў [[2001]] вызначаная магутнасць ВЭУ планеты склала 24,35 ГВт, то да канца 2006  — ужо больш за 74 ГВт<ref name="ЛПК Доклад-2007"/>, а да канца 2007  — больш за 94 ГВт<ref name="gwec">Continuing boom in wind energy — 20 GW of new capacity in 2007 // Global Wind Energy Council: Latest News 18.1.2008 09:50  — Эл. рэсурс [http://www.gwec.net/index.php?id=28 gwec.net] {{ref-en}}</ref>. У сувязі з гэтым у 2006 годзе Еўрапейская асацыяацыя ветраэнергетыкі (EWEA) пераглядзела планы росту ветраэнергетыкі ў ЕС да 2010  — папярэдні планавы паказчык ў 40 ГВт зменена на 60 ГВт, у [[2007]] на Еўропу прыпадае каля 70 % вызначанай магутнасці ВЭУ ў свеце, найбольшая іх частка размешчана ў Германіі, Іспаніі і Даніі<ref name="ЛПК Доклад-2007"/>.
 
{{зноскі}}