Ваенна-прамысловы комплекс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др [Wp/be]-спасылкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ваенна-прамысловы комплекс''' (ВПК), сімбіятычны альянс [[Ваенная_прамысловасць|ваеннай прамысловасці]], [[Узброеныя_сілы|узброеных сіл]] і звязаных з імі [[Дзяржаўны_апарат|дзяржаўнага апарату]], [[Навука|навукі]] і [[Сродкі_масавай_інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]]. Пачаў фарміравацца ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]] ў 1880—1890-х як следства іх ваенна-марскога суперніцтва. Падчас [[Другая_сусветная_вайна|Другой сусветнай вайны]] адпаведныя комплексы ўзніклі ў [[Германія|Германіі]], [[Японія|Японіі]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і [[Саюз_Савецкіх_Сацыялістычных_Рэспублік|СССР]].
 
Тэрмін уведзены амерыканскім прэзідэнтам [[Д. Эйзенхаўэр, Дуайт Дэйвід|Дуайтам Эйзенхаўэрам]] у 1961. Тэрмінамі [[Ваенная_эканоміка|«ваенная эканоміка»]] і [[Ваенны_карпаратызм|«ваенны карпаратызм»]] апісваюцца роднасныя паняцці.
 
ВПК асабліва актыўна развіваўся пасля Другой сусветнай вайны ў сувязі з нарастаннем супрацьстаяння дзвюх процілеглых сусветных сістэм. У ВПК выкарыстоўваліся найноўшыя дасягненні [[Навукова-тэхнічны_прагрэс|навукова-тэхнічнага прагрэсу]], ён быў асновай [[Мілітарызм|мілітарызацыі]] эканомікі. У канцы 1980-х па ўсім свеце ў ваеннай вытворчасці было занята каля 30 млн. чалавек і амаль столькі ж знаходзілася ва ўзброеных сілах, каля 500 тысяч вучоных займаліся ваенна-навуковымі распрацоўкамі. У сувязі з [[Раззбраенне|раззбраеннем]], асабліва пасля распаду СССР, [[Сусветная_сацыялістычная_сістэма|сусветнай сацыялістычнай сістэмы]] і яе [[Арганізацыя_Варшаўскага_дагавору|ваеннага блока]] на многіх прадпрыемствах ВПК пачалася [[Канверсія|канверсія]], але ён па-ранейшаму мае магутны патэнцыял, выпускае вялікую колькасць [[Узбраенне|узбраенняў]] для сваіх краін і ваеннага бізнесу.