Зальны храм: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Зальны храм''' — храм, унутраны аб'ём якога вызначаюць два ці больш роўнавысокіх нефы. У ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:59, 10 жніўня 2010

Зальны храм — храм, унутраны аб'ём якога вызначаюць два ці больш роўнавысокіх нефы. У гэтым ён супрацьстаіць базілікальнаму храму, які мае розныя па вышыні нефы. Зальным таксама могуць называць аднанэфавы храм без трансепту.

Амаль заўжды ўсе нефы зальнага храма накрытыя адзіным цэльным двухсхільным дахам. Трэба адрозьніваць два віды псэўдабазылікальных храмаў:

  • зальны храм з роўнавысрокімі нефамі мае ў цэнтры штучнае падвышэнне, што разбівае суцэльны двухсхільны дах на цэнтральную і дзве бакавыя часткі і стварае, такім чынам, вонкавую бачнасць базілікальнага храма
  • зальны храм мае моцна падвышаныя, або выцягнутыя скляпенні цэнтральнага нефу ў параўнаньні з двумя бакавымі. Такое унутранае вырашэнне робіць уражанне базылікальнага храма, што аднак не адпавядае рэчаіснасці, бо ў базілікальным храме цэнтральны нэф мусіць мець дадатковую зону з ваконнымі праёмамі вышэй бакавых нефаў.

Зальныя храмы характэрныя для нямецкай зондэрготыкі, пашыраныя і ў готыцы.