Тэхніка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dalibor (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Дадатак
Радок 1:
{{таксама азначае|[[Навык]]і і [[прыём]]ы ў нейкім відзе дзейнасці — тэхніка шахматнай гульні, тэхніка танца, тэхніка ігры на фартэпіяна і пад.}}
'''Тэхніка''' ({{lang-el|téchnē}} мастацтва, майстэрства)  — сукупнасць сродкаў [[чалавецтва|чалавечай]] дзейнасці, створаных для ажыццяўлення [[працэс]]аў [[вытворчасць|вытворчасці]] і абслугоўвання невытворчых патрэбаў [[грамадства]].
 
У тэхніцы матэрыялізаваныя [[веды]] і вытворчы досвед, набытыя [[чалавецтва]]м у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае [[праца|працоўныя]] намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць [[прырода|прыроду]]. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні [[тэхналогія|тэхналагічных]] функцый, звязаных з фізічнай і разумовай [[праца]]й. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння [[энергія|энергіі]]; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.
 
Агульнапрынятай [[класіфікацыя|класіфікацыі]] тэхнікі няма. Паводле функцыянальнага прызначэння адрозніваюць тэхніку {{вызн2|вытворчую}}, {{вызн2|бытавую}}, {{вызн2|навуковых даследаванняў}}, {{вызн2|адукацыі і культуры}}, {{вызн2|ваенную}}, {{вызн2|медыцынскую}} і інш. Асноўную частку тэхнічных сродкаў складае {{вызн2|1=вытворчая тэхніка}}, да якой належаць [[машына|машыны]], [[механізм]]ы, [[інструмент]]ы, апаратура кіравання машынамі і [[тэхналагічны працэс|тэхналагічнымі працэсамі]], вытворчыя будынкі і збудаванні, [[чыгунка|чыгункі]], [[мост|масты]], рухомы састаў, сродкі камунікацыі, [[сувязь|сувязі]]. Паводле галіновай структуры [[вытворчасць|вытворчасці]] адрозніваюць тэхніку {{вызн2|прамысловасці}}, {{вызн2|[[тэхніка транспарту|транспарт]]у}}, {{вызн2|[[сельскагаспадарчая тэхніка|сельскай гаспадаркі]]}}; паводле прыналежнасці да асобных структурных падраздзяленняў вытворчасці  — {{вызн2|[[авіяцыйная тэхніка|авіяцыйную]]}}, {{вызн2|[[меліярацыйная тэхніка|меліярацыйную]]}}, {{вызн2|[[энергетычная тэхніка|энергетычную]]}}; паводле прыроднай асновы асобных галін тэхнікі  — {{вызн2|[[атамная тэхніка|атамную]]}}, {{вызн2|[[халадзільная тэхніка|халадзільную]]}}, {{вызн2|[[вылічальная тэхніка|вылічальную]]}} і інш.
 
== Тэхніка і навука ==
[[Гісторыя тэхнікі]] выводзіцца ад прымітыўных прылад працы [[першабытны лад|першабытнага]] чалавека. У мінулым тэхніка была пераважна [[эмпірычныя веды|эмпірычнымі ведамі]] і доследамі, накопленымі ў сродках працы; зараз яна ўсё больш робіцца матэрыялізацыяй навуковых ведаў і, у сваю чаргу, стымулюе навуковае [[пазнанне]], ставіць перад навукай новыя задачы, удасканальвае сродкі навуковай дзейнасці; дасягненні сучаснай тэхнікі апіраюцца на фундаментальныя адкрыцці [[прыродазнаўчыя навукі|прыродазнаўчых]] і [[тэхнічныя навукі|тэхнічных]] навук.
 
Развіццё навукі і тэхнікі, іх узаемасувязь і ўзаемадзеянне з'яўляюццаз’яўляюцца найважнейшымі ўмовамі [[навукова-тэхнічны прагрэс|навукова-тэхнічнага прагрэсу]]. Сілай аб'ектыўныхаб’ектыўных заканамернасцяў развіццё навукі апярэджвае тэхніку і прадвызначае перспектывы тэхнічнага прагрэсу, а распрацоўка новай тэхнікі апярэджвае развіццё вытворчасці і абумоўлівае яе пастаянае тэхнічнае ўдасканальванне.
 
== Развіццё тэхнікі ==
 
=== У марксізме ===
Асноўныя перыяды развіцця механічных сродкаў працы, як іх вызначае [[марксізм|марксісцкая]] навука, гэта: простыя прылады, сукупнасць простых прылад, складаныя прылады, прывядзенне ў дзеянне складанай прылады [[мускульная сіла|мускульнай сілай]] чалавека, прывядзенне ў дзеянне [[інструмент]]а [[сілы прыроды|сіламі прыроды]], [[машына]], [[сістэма]] машын, якія маюць адзін рухавік; [[аўтамат]]ычная сістэма машын. Кожны этап у развіцці тэхнікі адпавядае пэўнаму этапу развіцця грамадскай вытворчасці  — «''эканамічныя эпохі адрозніваюцца не тым, што вырабляюць, а тым, як вырабляюць''». Тэмпы тэхнічнага прагрэсу вызначаюцца сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі, адпаведнасцю вытворчых адносін узроўню развіцця прадукцыйных сіл, у складзе якога тэхніка  — найбольш рухомы і рэвалюцыйны элемент. У сваю чаргу тэхніка, залежная ад эканамічных умоваў грамадскага ладу, як найбольш рэвалюцыйны элемент прадукцыйных сіл судзейнічае змяненню гэтых умоваў.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Герметызацыя]]
 
== Літаратура ==
* А.  А.  Пархоменка. Тэхніка // {{крыніцы/БелСЭ|10}} С.405,406.
 
[[Катэгорыя:Тэхніка| ]]
 
[[ru:Техника]]