Збор: Розніца паміж версіямі

храм
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Збор''' - назва пратэстанцкай абшчыны і пратэстанцкага храма-будынка. Як сінонім збора ў бе...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:02, 10 жніўня 2010

Збор - назва пратэстанцкай абшчыны і пратэстанцкага храма-будынка. Як сінонім збора ў беларускай мове таксама ўжываецца кірха (ням.. Kirche).

Зборы-храмы будаваліся на Беларусі ў асноўным ў стылі готыкі і рэнесансу ў XVI-XVII стст. Часта ў архітэктуру збораў прыўносіліся фартыфікацыйныя элементы (прыкладам збор ў Заслаўі ці Дзяржынску).

Таксама сустракаюцца ў Польшчы, Чэхіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краінах.

Літаратура

  • Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001. ISBN 985-04-0499-X
  • Лазука, Б.А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн., 2001. ISBN 985-01-0124-5