Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група''' ''(БСДРГ)'' — палітычная арганізацыя, якая дзейнічала ў [[1915]] – [[1918]] г. на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], акупіраванай германскімі войскамі ў [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]]. Утварылася ў выніку разыходжанняў па пытаннях тактыкі і нацыянал-дзяржаўнага будаўніцтва паміж дзеячамі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Частка з іх ([[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], [[А. Пашкевіч (Цётка)]] і інш.) заснавалі БСДРГ. Група рабіла стаўку на работу ў масах, арганізоўвала прафсаюзы, кааператывы і іншыя арганізацыі, мела ў іх сваіх прадстаўнікоў. Удзельнічала ў стварэнні [[Беларускі народны камітэт, Вільня|Беларускага народнага камітэта]] ў [[Вільня|Вільні]]. У верасні [[1917]] г. выказалася за стварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з аўтаномнымі Беларуссю і [[Літва|Літвой]], за ўключэнне ў гэту дзяржаву ўсіх беларускіх зямель, за прызнанне раўнапраўя ўсіх народаў у ёй, забеспячэне "ўрадавага" статуса мясцовым мовам і школьнае навучанне на роднай мове. Пасля абвяшчэння ў снежні [[1917]] г. Літоўскай рэспублікі група стала на незалежніцкія пазіцыі. падтрымала стварэнне [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Пасля расколу БСГ (красавік [[1918]] г.) БСДРГ аб'ядналася з марксістамі, якія пакінулі БСГ, і ўтварыла з імі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]].
 
==Літаратура==