Васіль Зуёнак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ужо не тупіковы
Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
'''Васіль ЗУЁНАК''' (нар. {{ДН|3|6|1935}}, в. Мачулішчы Халопеніцкага р-на, цяпер Крупскі р-н) — беларускі паэт.
 
Радок 6 ⟶ 5:
Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі, у т.л. «Крэсіва» (1960, лірыка), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995).
 
Пачынаючы саад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой», «Сонечны клубочак», «Будзем сілы набірацца», «Шапка-ўсёвідзімка», «Хата, поўная гасцей», «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).
 
В. Зуёнак працуе і ў эпічным жанры, аўтар паэмаў «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам’е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992) і іншы.
Радок 12 ⟶ 11:
Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і інш. мовы.
 
Пра творчасць В. Зуёнака пісалі [[Р. Барадулін]], [[У. Караткевіч]], [[У. Калеснік]], [[П. Панчанка]], [[А. Лойка]], [[А. Вярцінскі]] і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.
 
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы (1982) за за паэму «Маўчанне травы», лаўрэат Прэміі камсамола Беларусі (1974) за паэму «Сяліба».