Розніца паміж версіямі «Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква»

няма тлумачэння праўкі
(+ {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB)
[[Image:Warsaw metropolitan orthodox church st Maria Magdalena.jpg|thumb|Кафедральны сабор св. Марыі Магдаліны ў [[Варшава|Варшаве]]]]
{{Вызн|'''ПОЛЬСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА}}''' (ПАПЦ) — кананічнае аўтакефальнае царкоўна-адміністарцыйнае аб'яднанне праваслаўных епархій у межах [[Польшча|Рэспублікі Польшча]], частка Усяленскай праваслаўнай царквы. Ахоплівае каля 600 тыс. вернікаў.
 
У ХІХ — пач. ХХ ст. праваслаўныя епархіі Польшчы ўваходзілі ў склад [[РПЦ|Рускай праваслаўнай царквы]] (РПЦ). 3 утварэннем незалежнай Польскай дзяржавы ў [[1918]] і фактычным разрывам сувязей з РПЦ у выніку [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919-20]] паўстала пытанне пра самастойнасць епархій, якія апынуліся па-за межамі Расіі і [[СССР]] (з 1922). У 1921 патрыярх Ціхан дазволіў самастойнае кіраванне ў межах епархіі ці іх групы і надаў праваслаўнай царкве ў Польшчы права аўтаноміі. Патрыяршым экзархам у Польшчы з 1921 стаў мінскі архіепіскап Георгій (Ярашэўскі). У 1922 ім абвешчана аўтакефалія Польскай царквы. Частка духавенства (пераважна з расійскай эміграцыі) з гэтым не пагадзілася, і ў 1923 архіепіскап Георгій забіты. 13.11.1924 ПАПЦ прызнана Канстанцінопальскім патрыярхатам, 17.9.1925 урачыста абвешчаны акт аўтакефаліі, але РПЦ не прызнала аўтакефалію ПАПЦ кананічнай. Тэрытарыяльна ПАПЦ ахоплівала пераважна [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]] і Заходнюю Украіну; на 1939 у ёй існавала 5 епархій: Варшаўская, Валынская, Віленская, Гродзенска-Навагрудская і Палеская. Шэраг епіскапаў ПАЛЦ (напр., епіскап гродзенскі [[Сава (Саветаў)|Сава]]) пад націскам урада праводзіў паланізацыю царкоўнага жыцця, для абазначэння вернікаў ПАПЦ быў уведзены тэрмін «праваслаўныя палякі». У [[1939]]-44 у сувязі з 2-й сусветнай вайной і зменамі ўсходніх граніц Польшчы ([[уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР]] і Заходняй Украіны з УССР) дзейнасць структур ПАПЦ была парушана. Пасля [[1944]] ПАПЦ ахоплівае сваёй дзейнасцю ўсходнія раёны Полыычы з пераважна беларускі ([[Усходняя Беласточчына]]) і ўкраінскім (Холмшчына) насельніцтвам, а таксама выхадцаў з гэтага рэгіёна, рассеяных па ўсёй Польшчы. 22.6.1948 кананічнасць ПАПЦ прызнаў [[Маскоўскі патрыярхат]] і паміж гэтымі цэрквамі ўстаноўлены братэрскія сувязі.
Ахоплівае каля 600 тыс. вернікаў. Прыналежнасць да ПАПЦ з'яўляецца адным з чыннікаў захавання нацыянальнай тоеснасці сярод [[беларусы|беларусаў]] Польшчы.
 
На 2003 у ПАПЦ 6 епархій: Варшаўска-Бельская, Беластоцка-Гданьская, Вроцлаўска-Шчэцінская, Лодзінска-Пазнанская, Перамышльска-Новасандэцкая, Холмска-Люблінская; больш за 250 прыходаў, 410 цэркваў, 270 святароў і дыяканаў, больш за 600 тыс. вернікаў, манастыры мужчынскія (ва Уйковіцах, Супрасльскі Благавешчанскі манастыр, Яблычынскі Свята-Ануфрыеўскі манастыр) і жаночыя (у Войнаве, Грабарцы, Дайлідах). Дзейнічаюць навучальныя ўстановы: Духоўная семінарыя і Багаслоўская акадэмія (абедзве ў [[Варшава|Варшаве]]), кафедра праваслаўнага багаслоўя ў Беластоцкім універсітэце і інш. 3 1991 статус ПАПЦ рэгулюецца законам, які дазваляе дзейнасць Праваслаўнага ардынарыята ў Войску Польскім і катэхізацыю моладзі ў дзяржаўных і грамадскіх школах. Выдаюцца «Cerkiewny Wieśnik» («Царкоўны веснік», на польскай і рускай мовах), «Wiadomości PAKP» («Весткі ПАПЦ»), «Żołnierz Prawosławny» («Праваслаўны саддат»), «Kalendarz Prawosławny» («Праваслаўны каляндар»; на польскай і рускай, часам і на беларускай і ўкраінскай мовах) і інш. ПАПЦ — адзін з чыннікаў захавання нацыянальнай тоеснасці сярод беларусаў Польшчы.
{{літ|1=Мірановіч А., Бажэнаў Ю. Польская аўтакефальная праваслаўная царква // ЭГБ, Т. 6, ч. 2, Мн.: БелЭн, 2003.- с. 426.}}
 
Тытул прадстаяцеля ПАПЦ — мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы. ПАПЦ узначальвалі: мітрапаліт Дыянісій (Валядзінскі, 1923-39, 1940-48); архіепіскап Серафім (Ляцэ, 1939-40); архіепіскап, з 1961 мітрапаліт Цімафей (Шлетэр, 1948-51, 1959-62); мітрапаліт Макарый (Аляксюк, 1951-59); архіепіскап Георгій (Карэністаў, 1962-65, 1969-70); мітрапаліт Стафан (Рудык, 1965-69); мітрапаліт Васілій (Дарашкевіч, 1970-98); мітрапаліт Сава (Грыцуняк, з 1998).
{{Пачатак артыкулу}}
 
== Літаратура ==
{{літ|1=*Мірановіч А., Бажэнаў Ю. Польская аўтакефальная праваслаўная царква // ЭГБ, Т. 6, чкн. 2, Мн.: БелЭн, 2003.- с. 426.}}
 
[[Катэгорыя:Праваслаўе]]