Хвастатыя земнаводныя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксанамія | назва = Хвастатыя земнаводныя | выява = California Tiger Salamander.jpg | подпіс выявы = Каліфа...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
Болынасць відаў хвастатых амфібій у працэсе эвалюцыі паўторна перайшлі да вадзянога спосабу жыцця.
 
Маюць падоўжанае тулава, якое паступова пераходзіць у добра развіты хвост. Самая буйная — [[гіганцкая саламандра]] — дасягае даўжыні каля 160 см, некаторыя паўночнаамерыканскія віды маюць даўжыню цела 60-70 см, звычайная даўжыня цела хвастатых амфібій — 10-30 см. У большасці відаў добра развітыя канечнасці, якія служаць толькі для перамяшчэння па сушы. Многія з наземных формаў даволі хутка бегаюць, лазяць (у іх перапонкі між пальцамі прыстасаваны для зачэплівання падчас лажання па камянях, па кары дрэў) і могуць скакаць невялікімі скачкамі. Аднак многія з іх поўзаюць, змеяпадобна выгінаючы цела.
 
У вадзяных форм канечнасці не ўдзельнічаюць ў плаванні. 3 гэтым спраўляецца (як і ў рыб) доўгі хвост. I чым больш від звязаны з водным асяроддзем, тым менш развіты канечнасці. У некаторых відаў яны такія маленькія, што, калі жывёліну дастаць з вады, яна не .можа перамяшчацца і выглядае бездапаможнай. У асобных відаў зусім адсутнічае пара задніх канечнасцей. Змяншаецца і колькасць пальцаў (да 2-3). Аднак віды, што жывуць у хуткаплынных ручаях (напр., [[кіпцюрасты трытон]]), маюць моцныя канечнасці, часам забяспечаныя кіпцюрамі, каб можна было еупрацьстаяць цячэнню, трымаючыся за камяні.