Аляксандр Яраславіч Неўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Аляксандр Яраславіч''' ([[30 мая]] [[1220]], [[Пераяслаў-Залескі]] — [[14 лістапада]] [[1263]], Гарадзец) — [[князі наўгародскія|князь наўгародскі]] (1236—1240, 1241—1251), [[князі цверскія|цверскі]] (1247-1252), [[Вялікія князі кіеўскія|вял.кн. кіеўскі]] (1249-1263), [[князі уладзімірскія|уладзімірскі]] (1252—1263), прылічаны да святых. З роду [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] (11-е калена).
 
Сын [[Князі пераяслаўскія|пераяслаўскага]] кн. [[Яраслаў Усеваладавіч|Яраслава Усеваладавіча]]. Паводле Жыція, разбіў [[Каралеўства Швецыя|шведскі]] атрад у [[Неўская бітва, 1240|бітве на Няве]] (15.7.1240), але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясною 1241 г. узяў штурмам і разбурыў крэпасць [[Капор'е]], выгнаў [[немцы|немцаў]] са [[Пскоў|Пскова]]. У 1242 г. разбіў немцаў на льдзе [[Чуцкага возера]] (г.зв. "[[Лядовае пабоішчапабаявішча]]", 5.4.1242). У 1245 г. адбіў некалікі [[Літоўскія паходы да 1270 году|літоўскіх набегаў]] на паўночна-заходнюю [[Русь]], у 1253 г. адбіў папад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]], у 1256 г. здзейсніў паспяховы паход у [[Фінляндыя|Фінляндыю]]. Вёў перапіску з [[Папа Рымскі|Папам Рымскім]], яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, 5 разоў ездзіў да [[Каракарум|Каракарума]] і [[Сарай|Сарая]]. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.
 
У 15 ст. ад наўгародцаў празваны "Храбрым", у 16 ст. — "Неўскім". Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 г., кананізаваны [[РПЦ|Рускай праваслаўнай царквой]] ў ліку дабраверных. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-воінам.