Розніца паміж версіямі "Дзед Мароз"

66 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
+
др (робат Дадаем: sh:Deda Mraz)
(+)
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад [[Новы год]] і прыносіць падарункі.
 
На [[Беларусь|Беларусі]] фальклорным зімовым персанажам блізкім да Дзеда Мароза з'яўляеццаз’яўляецца [[Зюзя]].
 
== Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі ==
З 25 снежня [[2003]] на тэрыторыі Нацыянальнага парку [[Нацыянальны парк Белавежская пушча|«Белавежская пушча»]] пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка [[Снягурка|Снягуркі]], музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «[[Беласнежка]] і сем [[гном]]аў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая [[яліна]] (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным [[трон]]ам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.
 
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная [[Фея]]. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Дзед-Барадзед]]
 
== Крыніцы ==