Мікалай Сямёнавіч Арэхва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
вікіфікацыя
Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
{{вызнч|1=Мікалай Сямёнавіч АРЭХВА}} (11(24) лістапада 1902, [[Вёска Баруны|в. Баруны]] Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.  — [[16 ліпеня]] [[1990]], [[Мінск]]), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], гісторык.
 
Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войск [[Юдзеніч]]а) і польска-савецкай войнаў. У пач. 1920-х сакратар Наўгародскага павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З верасня 1923 у апараце ЦК РКСМ. У 1924 старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студзеня 1925 на падпольнай рабоце ў Захожняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 арыштаваны польскай [[дэфензіва]]й. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы. У 1934—1935 узначальваў [[Краявы сакратарыят ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі|Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ]]. З мая 1935 член Бюро, з ліпеня 1936 прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе. Са снежня 1939 жыў у СССР. У час 2-й сусветнай вайны ў Войску Польскім. З 1945 у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. З 1956 у Мінску, у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у якім працаваў старшым навуковым супрацоўнікам да 1984.
 
Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939  гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз'яднаннеўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973) і інш.
 
Заслужаны работнік культуры БССР (1981).
Радок 10:
== Бібліяграфія ==
* Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі ў гады белапольскай акупацыі. Мн., 1958;
* К вопросу об истории Коммунистической партии Западной Белоруссии // Коммунист Белоруссии. 1957. №  8;
* Пример служения народу // Коммунист Белоруссии. 1963. №  9 (разам з А. М. Мацко);
* Накануне II съезда КПЗБ // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973;
* Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983.
Радок 20:
** Мяснікоў А. Маладосць вяла наперад // Чырвоная змена. 1977. 26 ліст.;
** Тоўсцік А. Разам назаўсёды // Чырвоная змена. 1979. 16 вер.;
** Міско Я. Таварыш «Пётр» // Полымя. 1982. №  2. С. 162—172;
** Соколова И. Посеянное в людях отзовется… // Полит. собеседник. 1987. №  5. С. 21—23;
** Раманоўскі В. Праз усё жыццё // Вяч. Мінск. 1989. 9 ліст.;
** Бараноўскі Я. «Паколькі мая жонка ўжо сама апраўдвацца і абараняцца не можа…» // Звязда. 1996. 4 крас.;
Радок 27:
** БЭ, т. 2.
 
{{DEFAULTSORT:Арэхва Мікалай}}
[[Катэгорыя:Асобы]]