Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+
Радок 1:
'''Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р)''', Партыя беларускіх эсэраў  — палітычная партыя, якая існавала ў 1918-24.
 
Пачала фарміравацца ў красавіку [[1918]]. Створана па ініцыятыве групы членаў [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ) на чале з [[Т. Грыб]]ам і [[П. Бадунова]]й, якія выступалі супраць правага крыла БСГ з-за яго прагерманскай арыентацыі. Гэта група выйшла з [[Народны сакратарыят, БНР|Народнага сакратарыяту БНР]] і ў маі 1918 заявіла аб стварэнні БПС-Р. Кіруючае ядро партыі склалі М. Асвяцімскі, П. Бадунова, Т. Грыб, [[Л. Заяц]], А. Карач, [[Я. Ладноў]], [[Я. Мамонька]], А. Маркевіч, [[С. Некрашэвіч]], М. Пашкевіч, У. Русак, Я. Трафімаў, [[Я. Чарапук]], [[Ф. Шантыр]], М. Шыла і інш.
Радок 5:
У сваёй дзейнасціі БПС-Р арыентавалася на сялянства. Патрабаванні яе зводзіліся да ўстанаўлення «дыктатуры працоўных», сацыялізацыі зямлі, кааперыравання сялянства, незалежнай беларускай рэспублікі ў этнаграфічных межах. Арганізоўвала ўзброенае супраціўленне польскім інтэрвентам. У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] дзейнічала ў падполлі, яе прадстаўнікі стварылі [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя|Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю]] і ў [[1924]] ўліліся ў склад [[КПЗБ]].
 
Пад націскам [[КП(б)Б]] з'ездз’езд былых членаў БПС-Р у [[Мінск]]у [[8 чэрвеня]] 1924 канстатаваў самароспуск партыі. У канцы 1920-30-х г. былыя члены партыі беларускіх эсэраў у [[БССР]] былі рэпрэсаваныя. У [[1937]] былыя кіраўнікі БПС-Р прыцягнуты да судовай адказнасці па т.зв. "«справе эсэраў"» і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў [[1988]].
 
== Вядомыя члены ==
==Літаратура==
 
* ЭГБ. Т. 1. - Мн., 1993.
* [[Уладзімір Курбскі-Кузняцоў]]
 
== Літаратура ==
* ЭГБ. Т. 1. - — Мн., 1993.
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]