Розніца паміж версіямі "Гродзенскае ўзвышша"

56 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
вікіфікацыя
(вікіфікацыя)
'''ГРОДЗЕНСКАЕ ЎЗВЫШША'''  — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання [[Беларуская града|Беларускай грады]].
 
Займае частку [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]] з г. [[Гродна]]. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]], на поўдні  — з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]]. На захадзе адгор'іадгор’і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]], дзе вядомы пад назвай Саколкаўскае ўзвышша. Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247  м над узроўнем мора.
 
У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і не менш як чатырох зледзяненняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныя грады  — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180—210 м) і плато. На ўсходзе ўзвышша праходзіць вузкая даліна прарыву [[Нёман]]а. Па берагах даліны глыбокія яры, адзін з якіх  — Калодзежны Роў  — геалагічны помнік прыроды дзяржаўнага значэння.
 
Пад раллёй каля 40 %, пад лесам 9 % тэрыторыі. Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць [[барбарыс]], [[глог]], шыпшыньнік[[Шыпшына|шыпшыннік]], у поймах рэчак  [[вярба]], [[бяроза]], [[вольха]].
 
Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша  — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.
 
{{зноскі}}
Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - — Мн.: БелЭн, 1992. - — С. 56-57.
 
{{Рэльеф Беларусі}}