Камедыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 7:
== Гісторыя ==
 
Камедыя ўзнікла ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] на мяжы [[6 ст. да н.э.|6]]-[[5 ст. да н.э.]] з выкрывальных песняў удзельнікаў святочных святаў і з [[фальклор]]ных бытавых, парадыйна-міфалагічных сцэнак. Тады камедыя характарызавалася вострай [[Палітыка|палітычнай]] накіраванасцю, [[Фантастыка|фантастычнымі]] і рэальнымі сюжэтамі, у якіх дзейнічалі [[міф]]ічныя персанажы, жывёлы, гетэры, воіны, палітыкі, дзеячы [[Культура|культуры]] і да т.п. «Бацькам» камедыі лічыцца старажытнагрэчаскі драматург [[Арыстафан]]. Была вядома ў [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]] (камедыёграфы Ц. [[Плаўт]], П. [[Тэрэнцый]]), у эпоху [[Сярэднявечча]] (пераважна ў форме фарсаў і інтэрлюдый). Найбольшага росквіту дасягнула ў эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] ў творчасці Лопэ дэ Вегі, П. Кальдэрона, У. Шекспіра, Ж.- Б. Мальера і інш. Значны ўплыў на [[Заходняя Еўропа|заходнееўрапейскую]] камедыю аказала італьянская «камедыя дэль артэ» (камедыя масак), спектаклі якой ставіліся падчас святаў на плошчах і вуліцах гарадоў. Паспяхова развівалася ў [[18 ст.|18]]-[[19 ст.]] у розных еўрапейскіх краінах — [[Італія|Італіі]] (К. Гоцы, К. Гальдоні), [[Англія|Англіі]] (Г. Філдынг, Ф. Шэрыдан), [[Расія|Расіі]] (І. Крылоў, А. Грыбаедаў, М. Гогаль, М. Салтыкоў-Шчадрын).
 
== Камедыя ў Беларусі ==