Розніца паміж версіямі "Аляксей Пятровіч (сын Пятра I)"

дадатак
др (робат Дадаем: bg:Алексей Петрович)
(дадатак)
[[Выява:Alexeijpetrowitsch.jpg|thumb|200px|left|Партрэт Аляксея Пятровіча. Таннауэр І. Г., 1-а пал. 1710-х гг.]]
{{Раманавы}}
 
{{вызнч|1=Аляксе́й Пятро́віч}} ([[1690]]—[[1718]]), царэвіч, спадчыннік расійскага прастолу, старэйшы сын [[Пётр I, імператар расійскі|Пятра I]] і яго першай жонкі [[Еўдакія Фёдараўна Лапухіна|Еўдакіі Лапухінай]].
 
Быў жанаты на прынцэсе Сафіі-Шарлоце Брауншвейг-Вольфенбітэльскай, сястры Лізаветы, жонкі імператара [[Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карла VI]]. Дзеці  — Наталля (1714—28) і Пётр (1715—1730), які заняў трон як імператар [[Пётр II, імператар расійскі|Пётр II]].
 
У [[1717]] Аляксей без ведама бацькі ездзіў у Вену і Італію і вёў там сепаратныя перамовы з еўрапейскімі кіраўнікамі. За гэтую дзейнасць і процідзеянне новаўвядзенням бацькі быў пазбаўлены правы на прастоланаследдзе (люты 1718), а праз некалькі месяцаў адданы суду і асуджаны на смерць. Смяротны прысуд яму падпісаў [[Пётр Мацвеевіч Апраксін]].
 
Памёр у [[Петрапаўлаўская крэпасць|Петрапаўлаўскай крэпасці]] [[26 чэрвеня]] [[1718]]  г., паводле афіцыйнай версіі, ад удару. У XIX стагоддзі былі выяўленыя дакументы, паводле якіх царэвіча незадоўга да смерці (ужо пасля вынясення прысуду) катавалі, і гэтае мука магла стаць непасрэдным чыннікам яго смерці. Існуюць дадзеныя, паводле якіх Аляксей быў таемна забіты ў турэмнай камеры па загадзе Пятра, але яны моцна супярэчаць адзін аднаму ў дэталях; існуючае «пісьмо [[Аляксандр Іванавіч Румянцаў|А.  І.  Румянцава]] Тацішчаву (або Цітову)» з апісаннем забойства Аляксея  — не выключана, што падробка XIX ст.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.vokrugsveta.ru/publishing/vs/archives/?item_id=2255 Артыкул у часопісе «Вокруг света»]
* [http://www.rulex.ru/01010271.htm Рускі Біяграфічны Слоўнік]
 
[[Катэгорыя:Род Раманавых]]