Паўстанне Хмяльніцкага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
дадатак
Радок 1:
 
Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую вызваленчую вайну. Ва ўкраінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з’явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж беларусамі і палякамі пачалася «сварка за веру».
 
Радок 21 ⟶ 20:
 
Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648—1651 гт. у Беларусі з’яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на ўкраінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. He было ў Беларусі і мясцовага казацтва — арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб’екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з’яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёу народа супраць феадальнага прыгнёту.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Бітва пад Батогам, 1666]]
 
[[Катэгорыя:Войны]]