Закованка: Розніца паміж версіямі

рака ў Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Закованка''', '''Гулевіцкі канал''' — рака ў Калінкавіцкім і [[Мазырскі р...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:50, 18 жніўня 2010

Закованка, Гулевіцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра). Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёну, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе, вусце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёну.

Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).

Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3 — 6 м, у нізоўях да 10 м. ,

Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.